У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буланжэ.
Жорж Буланжэ (фр.: Georges Ernest Jean Marie Boulanger, 29 красавіка 1837, Рэн, Францыя — 30 верасня 1891) — палітычны дзеяч Францыі, генерал. Удзельнік аўстра-італа-французскай (1859), французскай каланіяльнай (Індакітай, 1852—1862) і франка-прускай (1870—1871) войнаў, ліквідацыі Парыжскай камуны.
У 1886—1887 гг. ваенны міністр. У 1887—1889 гг. узначальваў рух буланжызм, які меў на мэце ўсталяванне ваеннай дыктатуры, перагляд дэмакратычных свабод і роспуск парламента, імкнуўся распачаць вайну з немцамі. У 1889 годзе абраны ў палату дэпутатаў, але абвінавачаны ў сувязі з манархістамі, уцёк у Бельгію, дзе скончыў жыццё самагубствам.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка \{\{Ваенны дзеяч\}\}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго. |