wd wp Пошук:

Рэлігія ў Беларусі

Па дадзеных Міністэрства замежных спраў Беларусі на 2015 год, вернікамі лічаць сябе 58,9 % насельніцтва краіны. З іх 82 % — праваслаўныя, 12 % — каталікі, 6 % — прадстаўнікі іншых канфесій.

Сучасны стан рэлігійных устаноў і рэлігійнасці ў Рэспубліцы Беларусь

Талерантнае прыняцце Беларускай дзяржавай поліканфесіянальнай мадэлі забяспечвае роўныя правы заходняй і ўсходняй традыцыям, дае магчымасць захавання міру і стабільнасці на беларускай зямлі. Статус рэлігіі ў грамадстве павышаецца, фарміруецца новы сацыяльны светапогляд на аснове агульначалавечых каштоўнасцей.

Міжканфесіянальнай згодзе садзейнічае Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, які падпарадкоўваецца Ураду Рэспублікі Беларусь (апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей створаны ў маі 2006 на базе Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь).

У Рэспубліцы Беларусь існуе 27 канфесій, на 1 студзеня 2004 г. было зарэгістравана 2863 рэлігійныя суполкі.

Колькасць вернікаў

Паводле даследаванняў беларускіх сацыёлагаў 1997 года, абсалютная большасць рэспандэнтаў-вернікаў лічыць сябе: праваслаўнымі (77,4 %), каталікамі (10,4 %), пратэстантамі (0,5 %).

Падчас агульнадзяржаўнага апытання Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў пачатку 2012 г. 92% апытаных назваліся хрысціянамі, у тым ліку звыш 80% праваслаўнымі, звыш 10% каталікамі і каля 2% пратэстантамі[1].

У 2011 годзе паводле звестак Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ІАЦ) апытанне насельніцтва краіны паказала, што 93,5% рэспандэнтаў аднеслі сябе да той ці іншай рэлігіі, з іх:

Звесткі справаздачы адзначылі двухразовае павелічэнне колькасці рэлігійных людзей за год адносна папярэдняй афіцыйнай спаваздачы і ўпершыню амаль супалі з вынікам альтэрнатыўнага апытання НІСЭПД у 2009 годзе.

Агульная колькасць вернікаў у постсавецкі перыяд вырасла. У 1987 годзе яна складала ўсяго 15% насельніцтва[4]. Паводле даных Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі ў 1990 г. дзель вернікаў у насельніцтве дасягнула 30%[5]. Па выніках праведзенага ў 1997 апытання 49,4% насельніцтва абралі варыянт «Так, я веру ў Бога»[6]. У 2007 годзе паводле звестак Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей РБ каля 50% грамадзян адносілі сябе да той ці іншай рэлігіі, з іх:

У 2010 годзе паводле звестак Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей РБ 58,9% грамадзян аднеслі сябе да той ці іншай рэлігіі, з іх:

Альтэрнатыўныя ацэнкі

Падчас апытання НІСЭПД у верасні 2002 г. 88,5% апытаных спавядалі хрысціянства (у тым ліку паводле кірунку 67,4% — праваслаўнае, 13,1% — каталіцкае, 0,6% — пратэстанцкае), 4,9% — атэізм, 1% — нявер’е (агнастыцызм), па 0,1% — іслам і іўдаізм[9].

Падчас апытання Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Вільнюс, Літва) у снежні 2009 г. 1514 жыхароў Беларусі 92,6% назваліся хрысціянамі, у тым ліку 78,5% праваслаўнымі, 13,1% каталікамі і каля 1% пратэстантамі. Даныя супадалі са станам на 1994 год[10].

Праваслаўная царква

Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр у Полацку

Асноўны артыкул: Праваслаўе ў Беларусі Праваслаўная царква з’яўляецца самай вялікай канфесіяй на тэрыторыі Беларусі. Па колькасці суполак і вернікаў сярод іншых рэлігійных аб’яднанняў яна займае першае месца. На 1 студзеня 2004 г. БПЦ аб’ядноўвала 1290 суполак, 10 епархій (у снежні таго ж году з’явілася адзінаццатая), 21 манастыр, 17 брацтваў, 9 сястрынстваў (у 2003 г. дзейнічала 1040 і будавалася 144 праваслаўныя храмы). У рэлігійных арганізацыях працуе больш за 1250 праваслаўных святароў. У Жыровічах дзейнічюць духоўная семінарыя, духоўная акадэмія, школа рэгентаў і званароў, вучылішча па падрыхтоўцы псаломшчыкаў. Узначальвае БПЦ мітрапаліт мінскі і слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

Каталіцкая царква

Асноўны артыкул: Каталіцтва ў Беларусі

Касцёл Святога Сымона і Святой Алены, Мінск

Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі таксама адносіцца да традыцыйных і з’яўляецца адной з буйнейшых па колькасці вернікаў і суполак. У 1991 аднавілася дзейнасць старой Пінскай дыяцэзіі (рымска-каталіцкай епархіі), якая цяпер існуе ў межах Гомельскай і Брэсцкай абласцей, а акрамя таго былі ўтвораны новыя царкоўна-адміністрацыйныя адзінкі — Гродзенская дыяцэзія (у межах Гродзенскай вобласці) і Мінска-Магілёўская архідыяцэзія-метраполія (у межах Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей) з падпарадкаваннем апошняй астатніх дыяцэзій на тэрыторыі рэспублікі. Першым мітрапалітам новай мітраполіі стаў кардынал Казімір Свёнтак. У 1999 была ўтворана асобная Віцебская дыяцэзія (у межах Віцебскай вобласці). У тым жа 1999 годзе ў Беларусі створана Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў, у якую ўвайшлі каталіцкія біскупы краіны на чале з Казімірам Свёнтакам. На 1 студзеня 2004 у Рэспубліцы Беларусь былі 4 епархіі, 432 прыходы, 9 місій, 8 манаскіх суполак(кляштараў), 3 дабраахвотныя таварыствы «Карытас» і 2 вышэйшыя духоўныя семінарыі. Прыходы абслугоўваюць 332 святары (у тым ліку, 192 — замежныя грамадзяне). З чэрвеня 2006 Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію ўзначальваў Апостальскі адміністратар Антоній Дзям’янка, а старшынёю Канферэнцыі з’яўляўся ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч. З канца 2007 Рымска-каталіцкую царкву на Беларусі ўзначальвае архіепіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч (прызначаны 21 верасня, 10 лістапада адбылося кананічнае ўступленне на пасаду).

Як частка Каталіцкай Царквы ў Беларусі ў 1990-ыя гады аднавіла сваю дзейнасць таксама і грэка-каталіцкая супольнасць. Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква налічвае сёння 13 афіцыйна зарэгістрафаных парафій і яшчэ 7 парафій знаходзіцца ў працэсе рэгістрацыі. Парафіі БГКЦ аб’яднаныя ў 2 дэканаты (протапрасвітараты): Цэнтральна-Заходні протапрасвітарат імя святамучаніка Мікалая Чарнецкага і Усходні протапрасвітарат імя Св. Язафата. БГКЦ сёння наўпрост падпарадкавана Рымскаму Апостальсаму Пасаду. Апеку над католікамі візантыйскага абраду ў Беларусі ажыццяўляе Апостальскі Візітатар «ad nutum Sanctae sedis» для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Душпастырскую апеку вернікам візантыйскага абраду аказваюць 14 святароў і 4 дыяканы.

Уніяцкая царква

Асноўныя артыкулы: Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква і Уніяцкая царква на Беларусі 3 канца 1980-х г. на Беларусі сталі стварацца суполкі вернікаў-уніятаў (пераважна з інтэлігенцыі). 11 сакавіка 1989 у Мінску ў Кальварыйскім касцёле а. Аляксандр Надсан адслужыў першую за 150 гадоў пасля 1839 г. публічную каталіцкую службу ў візантыйскім абрадзе (па-беларуску). Першая пасля вайны грэка-каталіцкая парафія ў Мінску ўтварылася ў верасні 1990 г. У 1994 г. Ватыкан афіцыйна зацвердзіў для беларускіх уніятаў беларускамоўную версію літургічных тэкстаў.

На чэрвень 2009 г. Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква мела 20 парафій (зарэгістраваных з іх — 15)[11] (у тым ліку 4 — у Мінску, 2 — у Віцебску), яшчэ шэраг чакалі рэгістрацыі.

Пратэстанцтва

Асноўны артыкул: Пратэстанцтва ў Беларусі На 1 студзеня 2004 года ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 1005 пратэстанцкіх суполак, з якіх 494 ХВЕ і каля 270 ЕХБ.

Іслам

Асноўны артыкул: Іслам у Беларусі Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 г-, іслам у краіне вызнаюць каля 30 000 чалавек[12].

Язычніцтва

Старажытнае паганскае паходжанне маюць многія беларускія народныя святы, абрады, звычаі — Купалле, Каляды, Дзяды, Радаўніца, трызна, «гуканне вясны», ваджэнне «куста»(польск.) бел., пахаванне «стралы» і інш.

Іншыя цэрквы

На 1 студзеня 2004 г. у Рэспубліцы Беларусь былі 34 стараабрадніцкія суполкі, з якіх 18 — у Віцебскай вобласці. З іх 1 прыход належыць РПСЦ (Свята-Іллінская царква ў Гомелі) (на 2003 год).

Існуе адна суполка Свяшчэнніцкага брацтва Св. Пія Х (католікі-традыцыяналісты) (у Мінску).

Існуюць іудзейскія і мусульманскія суполкі, а таксама суполкі Свядомасці Крышны (неаіндуізм), Будызму, і суполкі бахаі.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкi

  1. Вольга Мядзведзева. Каля мільёна беларусаў кожную нядзелю наведваюць храмы // Звязда : газета. — 4 лютага 2012. — № 23 (27138). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. Почти половина населения Белоруссии — верующие(руск.) . NEWSru (9 ліпеня 2001). Праверана 15 красавіка 2013.
  3. Л.Г. Новикова. Основные характеристики динамики религиозности населения // Социологические исследования. — 1998. — № 9. — С. 93—98.
  4. Bureau of Democracy, Human Rights and Labor.. International Religious Freedom Report 2007. Belarus(англ.) . U.S. Department of State. Праверана 15 красавіка 2013.
  5. Bureau of Democracy, Human Rights and Labor.. International Religious Freedom Report 2010. Belarus(англ.) . U.S. Department of State. Праверана 15 красавіка 2013.
  6. Большасць беларусаў — за роўнасць усіх канфесій(руск.) , Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (2002). Праверана 8 студзеня 2014.
  7. Важнейшыя вынікі нацыянальнага апытання ў снежні 2009 г.(руск.) , Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (2009). Праверана 8 студзеня 2014.
  8. Наша Ніва: «У Мінску адкрыўся Грэка-каталіцкі цэнтр» Архівавана 30 чэрвеня 2008.
  9. Минскую мечеть планируют построить до конца года
Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Гісторыя Беларусі (пасля 1990 года)
Рэлігія ў Беларусі
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з польскай