wd wp Пошук:

Пінская дыяцэзія

Пі́нская дыяцэ́зія (лац.: Dioecesis Pinskensis Latinorum) — каталіцкая дыяцэзія (епархія) у Беларусі. Створана 28 кастрычніка 1925, уваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі. Сёння Пінская дыяцэзія займае тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Цэнтр у Пінску. Дыяцэзія аб’ядноўвае Баранавіцкі, Брэсцкі, Гомельскі, Ляхавіцкі, Мазырскі, Пінскі і Пружанскі дэканаты.

Гісторыя

Званіца і касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Святое сямейства з Францыскам. XVI ст. Рама. Францысканскі касцёл Успення Марыі. Пінск.

Першая спроба заснаваць дыяцэзію з цэнтрам у Пінску была зробленая ў 1794 годзе магілёўскім архібіскупам Станіславам Богуш-Сестранцэвічам. Аднак у 1798 годзе папскі нунцый у Расіі Л. Літа адмяніў дыяцэзію як некананічна створаную. У тым жа годзе на падставе папскай булы і імператарскага ўказа была заснавана Мінская рымска-каталіцкая дыяцэзія, у склад якой увайшла тэрыторыя ліквідаванай Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі.

Пазней, у 1917 годзе Мінская дыяцэзія была адноўленая, аднак у пачатку 1920-х гадоў яе біскуп Зігмунд Лазінскі быў вымушаны пакінуць Мінск і шукаць новую рэзідэнцыю, якой стаў Пінск у межах Польшчы. 28 кастрычніка 1925 года Папа Пій XI апостальскай канстытуцыяй «Vixdum Poloniae unitas» была створана Пінская дыяцэзія, якая фактычна існавала да 1939 года, фармальна да 1946 года (года смерці біскупа). Дыяцэзіяй кіравалі біскупы пінскія: Зігмунд Лазінскі (1925—1932), Казімір Букраба (1932—1946).

У 1991 годзе епархія адноўлена ў межах Брэсцкай і Гомельскай абласцей у падначаленні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Біскупы

Дэканаты

Навучальныя ўстановы

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Пінская дыяцэзія
Катэгорыя·Рэлігія ў Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэлігія ў Брэсцкай вобласці