wd wp Пошук:

Адвентызм у Беларусі

Адвентысцкі малітоўны дом у Мінску (вуліца Васняцова).

Адвентысты з’явіліся ў Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у выніку дзейнасці замежных прапаведнікаў, першапачаткова імі былі этнічныя немцы з лютэран. Першая абшчына была зарэгістраваная ў Вільні ў 1910 годзе, у 1913 годзе — у Мінску.

Найбольш значнае развіццё адвентызм атрымаў у Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гады, асабліва ў Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Прапагандыстамі кірунку былі нямецкія і польскія місіянеры, напрыклад, А. Шэрберг у Брэсце, А. Чармановіч у Пінску і А. Лідке ў в. Фядоры Столінскага павета.

Абшчыны АСД разгарнулі актыўную дзейнасць у Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Дзейнасцю адвентыстаў у Беларусі кіраваў Усесаюзны савет АСД з цэнтрам у Маскве, які праіснаваў да 1960 года. Большасць абшчын была сканцэнтраваная ў Брэсцкай вобласці.

Рэлігійнае аб’яднанне «Беларуская канферэнцыя адвентыстаў сёмага дня» рэарганізавана ў 1992 годзе, уваходзіць у еўразійскае аддзяленне Сусветнай царквы хрысціян-адвентыстаў сёмага дня, у якім таксама аб’яднаныя адвентысты сёмага дня Расіі, Малдовы, Украіны, рэспублік Сярэдняй Азіі і Закаўказзя (усяго налічваецца каля 50 тыс. членаў). Станам на 2011 год у Беларусі дзейнічалі 72 абшчыны АСД, у з іх 17 у Брэсцкай, 14 у Віцебскай, 12 у Гомельскай абласцях.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Адвентызм
Катэгорыя·Пратэстанцтва ў Беларусі