wd wp Пошук:

Аляксандр Кашкевіч

Яго Эксцэленцыя Алякса́ндр Кашке́віч (нар. 23 верасня 1949, в. Падгайдзі, Віленшчына) — каталіцкі біскуп Гродзенскі.

Біяграфія

Нарадзіўся у Эйшышкскай парафіі Віленскай архідыяцэзіі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Коўне. Уведзены ў сан святарства 30 мая 1976 года. У 1976—1981 гадах быў вікарыем у Панявежысе, у 1981 годзе стаў пробашчам парафіі Св. Духа ў Вільні. 13 красавіка 1991 года Папа Ян Павел II прызначыў Аляксандра Кішкевіча біскупам наваўтворанай Гродзенскай дыяцэзіі. 23 мая 1991 года адбылося рукаўскладанне ў біскупа.

14 чэрвеня 2006 года абраны Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Узначальвае Раду па справах моладзі і Раду па справах каталіцкага выхавання.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Постаці Вільнюса
Катэгорыя·Выпускнікі Каўнаскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Постаці Панявежыса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Літве
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Біскупы гродзенскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў