wd wp Пошук:

Радаўніца

Памінкі на Радаўніцу. XIX ст.

Ра́даўніца (Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень, «Вялікдзень мёртвых») — дзень памінання памерлых ва ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся трапезы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь — нябожчык.

Праваслаўная Царква і Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква ўключылі Радаўніцу ў свой культ. Прымеркавана да свята Уваскрэсення Хрыстовага.

Радаўніца адзначаецца на «правады», праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. Там прыводзілі ў парадак магілы блізкіх і пачыналі памінальную трапезу. I хоць існуе звычай памінальнай трапезы, у т. л. вялікоднае яйка пакідаць «для спачылых», Праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаенні душы і добрыя справы ў памяць пра іх. Правядзенне радаўніцы заканчвалася застоллем дома.

На Беларусі

У некаторых мясцінах Палесся радаўніца падмянялася т.зв. «наўскім вялікаднём», які адбываўся ў чацвер велікоднага тыдня. На усходзе Беларусі функцыю радаўніцы выконвалі летнія (траецкія) дзяды. Правядзенне абрадавых рытуалаў на радаўніцу калісьці накіроўвалася на тое, каб задобрыць душы продкаў, заслужыць іх спрыянне ў жыцці і гаспадарцы. Зараз існуе як свята ўшанавання продкаў свайго роду. 3 1992 г. афіцыйнае дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь.

Глядзі таксма

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Беларускія народныя святы
Культ продкаў
Святы
Праваслаўныя святы
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Народны каляндар усходніх славян
Славянскія святы