wd wp Пошук:

Рэжыцкі павет

Рэ́жыцкі павет (лат.: Rēzeknes apriņķis) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1920 гадах. Знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы Віцебскай губерні. Цэнтр – горад Розіттэн (пасля 1893 г. - Рэжыца, пасля 1945 г. – Рэзэкнэ).

Гісторыя

Рэжыцкі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 г. — намесніцтва). У 1796 г. павет быў скасаваны, а ў 1802 г. — адноўлены ў складзе Віцебскай губерні. У 1920 годзе павет адыйшоў да Латвіі.

Геаграфія

Рэжыцкі павет з’яўляўся адным з трох інфлянцкіх паветаў Віцебскай губерні. На поўначы межаваў з Ліфляндскай губерняй, на ўсходзе - з Люцынскім паветам, на захадзе і поўдні – з Дзвінскім паветам Віцебскай губерні. Плошча павета складала 3582 кв. вёрст.

Насельніцтва

Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 136,4 тыс. чал.[1], у тым ліку латышоў - 57,9%; рускіх - 23,9%; яўрэяў - 7,4%; беларусаў - 5,4%; палякаў - 4,8%. У павятовым горадзе Рэжыце пражывала амаль 11 тыс. чал.

Адміністрацыйны падзел

У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 18 валасцей:

Сучаснае становішча

У цяперашні час тэрыторыя павета уваходзіць у склад Латвіі.

Вядомыя асобы

Спасылкі

Зноскі

  1. Дадзеныя агульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі на “Демоскоп Weekly”
  2. Волостныя, станичныя, сельскія, гминныя правленія и управленія, а также полицейскіе станы всей Россіи съ обозначеніем мѣста ихъ нахожденія. — Кіевъ: Изд-во Т-ва Л. М. Фишъ, 1913.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Паветы Віцебскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паветы Полацкай губерні
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Рэжыцкі павет