wd wp Пошук:

Баляслаў Рычардавіч Брэжга

Баляслаў Рычардавіч Брэ́жга (лат.: Boļeslavs Brežgo; 31 сакавіка (12 красавіка) 1887 — 30 верасня 1957) — гісторык, археолаг, археограф, палеограф, філолаг. Доктар гісторыі (1933). Прафесар і прарэктар Маскоўскага археалагічнага інстытута (1918—1925). Прафесар Латвійскага ўніверсітэта.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губерні ў сям’і столяра. У 1904 скончыў Рэжыцкае гарадское трохкласнае вучылішча. У 1908 паступіў на вайсковую службу, якую адбываў у Віцебску. У 1910 скончыў экстэрнам Віцебскую Аляксандраўскую гімназію. У 1911 паступіў на Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. Удзельнік Першай сусветнай вайны, у 1914 паранены, паручнік (1917). 27 лістапада 1917 як вольны слухач скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута па археалагічным і археаграфічным аддзяленнях. 2 снежня 1917 абраны правадзейным членам інстытута і пакінуты пры кафедры «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю» для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. 6.2.1918 абраны загадчыкам Віцебскага аддзялення інстытута, у ліпені 1918 — ганаровым членам інстытута. Прадставіў 3 дысертацыі на сушуканне званняў вучонага археографа (архівіста) («Архивы Полоцко-Витебского края в их прошлом и настоящем», 1916), вучонага археолага («Материалы для археологической карты Витебской губернии», 1917), вучонага гісторыка мастацтваў («Ян Матейко как представитель польской исторической живописи», 1918). За ўсе 3 дысертацыі яну нададзены шукаемыя званні з наданнем залатых медалёў. З лістапада 1918 асістэнт кафедры «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю», са студзеня 1920 прафесар па розных кафедрах, з 7 сакавіка 1920 — памочнік рэктара, з чэрвеня 1921 да 1925 прарэктар інстытута. З 31 сакавіка 1919 да 5 снежня 1923 унаўнаважаны Галоўнага ўпраўлення архіўнай справы РСФСР па Віцебскай губерні. На Першай усебеларускай канферэнцыі архіўных работнікаў (1924) зрабіў тры даклады.

У 1925 з’ехаў у Латвію. У 1925—1937 прафесар Рускіх універсітэцкіх курсаў (з 1930 Рускі інстытут універсітэцкіх ведаў) у Рызе. Член Таварыства садзейнічання акадэмічнай адукацыі. У 1933 годзе ў Брусельскім універсітэце абараніў дысертацыю на ступень доктара гісторыі па тэме «Латгальскае сялянства ў 1772—1861 гадах» («Les paysans de Latgalie en 1772—1861»). У 1937—1940 гадах інспектар Упраўлення па ахове помнікаў даўніны. Арганізатар Латгальскага цэнтральнага музея. У 1940—1941 гадах дырэктар Даўгаўпілскага павятовага дзяржаўнага архіва. З 1945 прафесар кафедры славянскай філалогіі Латвійскага ўніверсітэта, адначасова з 1946 старшы навуковы супрацоўнік Iнстытута гісторыі і матэрыяльнай культуры АН Латвійскай ССР.

Памёр 30 верасня 1957 г. у Рызе, пахаваны там жа.

Навуковая дзейнасць

Б. Р. Брэжга вывучаў гісторыю сувязей Беларусі і Латвіі, гісторыю паўстання 1863—1864 гадоў на Віцебшчыне. Таксама займаўся вывучэннем дагаворных грамат Рыгі і Полацка, склаў бібліяграфію па гісторыі Беларусі, збіраў матэрыялы для параўнальнага аналізу беларускай мовы і латгальскага дыялекту. Аўтар больш за 120 друкаваных навуковых прац (каля 30 з іх прысвечаны гісторыі Віцебска і Полацка).

Сям’я

Жонка — Настасся Рыгораўна.

Працы

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1033731986 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1033731986 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Філолагі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Латвійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Рызе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рызе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэжыцкім павеце
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 30 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага археалагічнага інстытута
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе