wd wp Пошук:

Медиазона

«Медыязона» (руск.: Медиазона) — расійскае інтэрнэт-СМІ, заснаванае ў верасні 2014 года ўдзельніцамі гурта «Pussy Riot» Надзеяй Талаконнікавай(укр.) бел. і Марыяй Алёхінай(балг.) бел.. Навіновае выданне робіць і аналітыку на судовыя і праваахоўныя органы, пенітэнцыярную сістэму Расіі, а таксама на пераслед грамадзян Расіі за іх палітычныя погляды[4][5]. З 2019 года сайт таксама аглядвае навіны Казахстана і Кыргызтана, з 2020 — мае асобнае аддзяленне ў Беларусі.

Гісторыя

Неўзабаве пасля запуску ў снежні 2014 года «Медыязона» была дададзена ў сетку медыяпартнёраў «Новы Усход» (New East) брытанскай газеты «The Guardian»[6].

У снежні 2017 года ў сувязі з недахопам грантаў і датацый ад замежных арганізацый уладальнік Пётр Вярзілаў перавёў фінансаванне «Медыязоны» на ахвяравання ад чытачоў.

У жніўні 2019 года выданне знаходзілася на восьмым месцы сярод расійскіх вэб-сайтаў навін па цытуемасці ў іншых СМІ і на сёмым месцы — па цытуемасці ў сацыяльных медыярэсурсах[7].

23 студзеня 2020 года было абвешчана пра запуск «Медыязоны. Цэнтральная Азія» для Казахстана і Кыргызтана[8]. 1 ліпеня 2020 года быў запушчаны праект «Медыязона. Беларусь», але ўжо ў жніўні сайт «Медыязоны» быў заблакаваны ў Беларусі[9].

Прэміі

Зноскі

  1. https://www.calvertjournal.com/articles/show/9370/it-will-be-worse-russian-news-website-mediazona-launches-dark-clothing-line Праверана 29 красавіка 2021.
  2. https://cpj.org/2021/02/mediazona-punk-rock-russian-news-editor-jailed-tweet/ Праверана 29 красавіка 2021.
  3. https://www.calvertjournal.com/articles/show/3064/pussy-riot-launch-prison-watch-website Праверана 29 красавіка 2021.
  4. Barcella, Laura Two Pussy Riot Members Start a News Service (англ.). Vanity Fair
  5. Винокурова Е.. «Место журнала „Афиша“ заняла „Медиазона“». События, тренды, герои российского медиарынка — 2015 Архівавана 8 лютага 2021. (рус.), Znak.com
  6. From Soviet Union to New East: welcome to our new network (англ.). The Guardian.
  7. Федеральные СМИ: август 2019. Медиалогия
  8. Журналисты Медиазоны: «Мы открылись в Центральной Азии из-за проблемы прав человека. В Казахстане они нарушаются исторически», Vласть
  9. Медиазона открыла раздел о Беларуси. Mediakritika.by
  10. Сорокина Ю. Никита Сологуб стал журналистом года по версии GQ Архівавана 28 лютага 2021.. Znak.com
  11. Проєкт «Схеми» та Станіслав Асєєв стали лауреатами премії «Вільна преса Східної Європи 2020» Детектор медіа(укр.) бел.
  12. Лауреаты. Премия «Редколлегия». Sreda Foundation.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»
Катэгорыя·Цэнзура ў Беларусі
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта