wd wp Пошук:

Кастусь Харашэвіч

Кастусь Харашэвіч, сапр. Канстанцін Іванавіч Харашэвіч (6 ліпеня 1927, в. Літва, цяпер Маладзечанскі раён — 12 ліпеня 2013) — беларускі мастак-жывапісец[2].

Біяграфія

Вучыўся ў Барыса Кіта ў Маладзечанскай гандлёвай школе падчас 2-й сусветнай вайны[3]. Прымаў удзел у дзейнасці СБМ[4].

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1958). Дыпломная работа — «Сялянскі бунт у дарэвалюцыйнай вёсцы».[2]. Член Беларускага саюза мастакоў (з 1969). Член мастацкай суполкі «Пагоня».[5].

Сузаснавальнік разам з Ядвігай Раздзялоўскай[6] студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маладзечне.

Творчасць мастака-пейзажыста Кастуся Харашэвіча прадстаўлена больш чым 500 карцінамі, якія адлюстроўваюць знакавыя падзеі ў гісторыі Павілля і ўсёй Беларусі[2].

Ад пачатку 2000-х гадоў мастак працуе над стварэннем галерэі партрэтаў дзеячаў культуры і гісторыі, сваіх знакамітых землякоў[2]. Сярод іх Янка Купала, Францішак Багушэвіч, Вацлаў Ластоўскі, Барыс Кіт, Павел Валошын, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч, Пятро Мятла.

Яго творы захоўваюцца ў Беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінскім абласным краязнаўчым музеі Маладзечна, Скандынаўскім цэнтры ў Мінску, а таксама ў прыватных зборах у Польшчы, Германіі, ЗША, Канадзе і Ізраілі[2].

У 2011 годзе ў філіяле дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне адкрылася персанальная галерэя твораў Кастуся Харашэвіча.[7]

Аўтар кнігі ўспамінаў «Зведанае і перажытае», 2004 год.

Памёр 12 ліпеня 2013 года ў Маладзечне[8]. Пахаваны 13 ліпеня там жа на старых могілках[9].

Персанальныя выстаўкі

Адзнакі

Асноўныя творы

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 29 красавіка 2022.
  2. 1 2 3 4 5 http://www.rh.by/by/74/250/1825/ Архівавана 4 сакавіка 2016. Харашэвіч Кастусь // Рэгіянальная газета
  3. http://www.rh.by/by/25/120/230/ Архівавана 16 снежня 2013. Мой настаўнік Барыс Кіт // Рэгіянальная газета
  4. http://www.rh.by/by/88/10/2202/ Архівавана 16 снежня 2013. Я малюю, проста каб існаваць // Рэгіянальная газета
  5. http://newsletter.iatp.by/ctr14.htm Архівавана 29 красавіка 2013. Віртуальная галерэя ў Маладзечне // iatp.by
  6. Сёння ўшаноўваюць мастачку Ядвігу Раздзялоўскую Архівавана 6 чэрвеня 2012. // Рэгіянальная газета
  7. Архівавана 4 сакавіка 2016. Галерэя Харашэвіча − у музеі Купалы Архівавана 4 сакавіка 2016. // Рэгіянальная газета
  8. Памёр мастак Кастусь Харашэвіч Архівавана 16 снежня 2013. // Рэгіянальная газета
  9. НА 87-М ГОДЗЕ ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ МАЛАДЗЕЧАНСКІ МАСТАК КАСТУСЬ ХАРАШЭВІЧ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза беларускай моладзі
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 12 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Маладзечне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маладзечне
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў