wd wp Пошук:

Адыгея

Адыгея (руск.: Адыгея, адыг.: Адыгэ) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на поўдні еўрапейскай часткі краіны. З усіх бакоў мяжуе з Краснадарскім краем. Насельніцтва 442,7 тыс. чел. (2006), гарадское — 52,6 %. 64,5 % насельніцтва складаюць рускія, 24,2 % — адыгі, 3,4 % — армяне. Сталіца — горад Майкоп.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У складзе рэспублікі 2 гарадскія акругі — Майкоп і Адыгейск, 7 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх пасёлкаў, 43 сельскія пасяленні, 225 сельскія населеныя пункты (2006).

Гарадскія акругі:

Раёны:

Насельніцтва

Насельніцтва — 442,7 тыс. чалавек (2006). Гарадское насельніцтва — 52,6 % (2006). Шчыльнасць насельніцтва — 56,8 чал/км² (2006).

У рэспубліцы пражываюць прадстаўнікі больш як 80 нацыянальнасцей. Па дадзеных Усерасійскага перапісу насельніцтва 2002 года, нацыянальны склад рэспубліки быў наступным:

НародКолькасць, 2002, тыс.[3]
Рускія288,3 (64,5 %)
Адыгейцы108,1 (24,2 %)
Армяне15,3 (3,4 %)
Украінцы9,1 (2 %)
Курды3,6
Татары3,5
Туркі3,4
Беларусы1,9
Цыганы1,8
Грэкі1,7
Азербайджанцы1,4
Немцы1,2
Чачэнцы1,1
паказаныя народы з колькасцю больш за 1000 чалавек
Урочышча Лага-Накі, Адыгея.

Адыгі (чаркесы) пражываюць у асноўным у 44 аўлах, а таксама ў некалькіх іншых буйных населеных пунктах. Найбольш кампактна яны размешчаныя ў Тахтамукайскім, Таўчэскім, Шаўгенаўскім, Кашахабльскім і Чырвонагвардзейскім раёнах. У 1998 з аўтаномнага края Косава і Мятохія (Сербія) рэпатрыявала група чаркесаў (каля 200 асоб), расселеную ў Майкопе і новым аўле Мафехабль (Майкопскі раён). Рэшта насельніцтва ў сельскай мясцовасці пражывае ў станіцах, хутарах, сёлах і пасёлках.

Рускія жывуць па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, кампактна — у Гіягінскім і Майкопскім раёнах, вялікая іх колькасць у Чырвонагвардзейскім і Тахтамукайскім раёнах.

Украінцы расселеныя дысперсна па ўсёй Адыгеі. Яны паддаліся моцнай асіміляцыі з рускімі.

Кампактна ў Адыгеі жывуць татары: хутар Кіраў (Шаўгенаўскі раён), хутары Палітаддзел, Атрадны (Кашахабльскі раён), аўл Афіпсып (Тахтамукайскі раён), горад Майкоп.

Армяне жывуць кампактна ў Майкопскім раёне: хутары Пралетарскі, Квяточны, Шаўмян, пасёлак Тульскі, станіца Кужорская, горад Майкоп.

Курды: сёлы Белае, Прэабражэнскае, Садовае, Яленаўскае, Чырвонагвардзейскае, аўл Бжэдугхабль (Чырвонагвардзейскі раён).

Грэкі: хутар Гавердаўскі (гарадская акруга «Майкоп»).

Эканоміка

Адыгея — індустрыяльна-аграрная рэспубліка з добра развітымі галінамі прамысловасці: харчовая прамысловасць, лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая, машынабудаванне і металаапрацоўка.

Агульная плошча зямельных угоддзяў на канец 1998 года склала 781,4 тыс. гектараў, з іх 244,7 гектараў займаюць ворыўныя землі. Аснову мясцовай вытворчасці складаюць раслінаводства, свінагадоўля, авечкагадоўля, прамысловая птушкагадоўля, племянная конегадоўля.

На тэрыторыі рэспублікі дзейнічаюць мясцовыя авіялініі, развіты аўта- і чыгуначны транспарт. Суднаходства па рацэ Кубань.

Літаратура

Зноскі

  1. Население Адыгеи
  2. Статистика
  3. Национальности Архівавана 26 студзеня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Адыгея
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара