wd wp Пошук:

Роберт Вільгельм Бунзен

Роберт Вільгельм Эбергард Бунзен (ням.: Robert Wilhelm Eberhard Bunsen; 30 сакавіка 1811гл. ніжэй — 16 жніўня 1899) — нямецкі хімік. Стаў першаадкрывальнікам спектру выпраменьвання нацепленых элементаў, таксама адкрыў хімічныя элементы цэзій1890) і рубідый1861) разам з Густавам Кірхгофам. Бунзен распрацаваў метады для газавага аналізу. Стаў піянерам фотахіміі. Разам з лабараторным асістэнтам Петэрам Дэсага стварыў гарэлку Бунзена. У гонар Бунзена і Кірхгофа названая прэстыжная прэмія ў галіне аналітычнай спектраскапіі.

Біяграфія

Маладосць і адукацыя

Бунзен нарадзіўся ў Гётынгене (цяпер — Ніжняя Саксонія, Германія) чацвёртым сынам прафесара літаратуры Крысціяна Бунзена (1770—1837)[10]. Крыніцы разыходзяцца ў дакладнай даце нараджэння Бунзена. Яго метрычная кніга і два запоўненых ім рэзюмэ падаюць 30 сакавіка 1811 года ў якасці сапраўднай даты нараджэння[11][12]; тым не менш, шмат пазнейшых крыніц даюць дату нараджэння 31 сакавіка[10][13][14][15][16][17][18]. Яго біёграф Георг Локерман сцвярджаў, што сам Бунзен у апошнія гады адзначаў сваё нараджэнне 31 сакавіка, што падалося яму даволі дзіўным, бо ён заўжды лічыў 30 сакавіка сапраўднай датай нараджэння[19].

Пасля заканчэння гольцмюндэнскай школы, Бунзен у 1828 годзе быў залічаны ў Гётынгенскі ўніверсітэт, дзе вывучаў хімію ў Фрыдрыха Штамаера, мінералогію ў Іагана Фрыдрыха Людвіга Гаўсмана і матэматыку ў Карла Фрыдрыха Гаўса[10]. Пасля атрымання звання доктара філасофіі ў 1831 г., цягам 18321833 гг. Бунзен падарожнічаў па Германіі, Францыі і Аўстрыі, дзе ўпершыню сустрэўся са шматлікімі тагачаснымі навукоўцамі[10].

Акадэмічная кар’ера

У 1833 г. Бунзен стаў выкладчыкам Гётынгенскага ўніверсітэта і распачаў эксперыментальныя даследванні. На сённяшні дзень, яго вынаходніцтва спосабу выкарыстання гідрата аксіда жалеза ў якасці прэцыпітату з’яўляецца самым эфектыўным проціяддзем для атручаных мыш’якам. У 1836 г. Бунзен змяніў Фрыдрыха Вёлера на месцы загадчыка кафедры хіміі ў Касельскім політэхнічным інстытуце, дзе прабыў да 1838 г., пакуль не быў запрошаны ў якасці экстраардынарнага прафесара хіміі ў Марбургскі ўніверсітэт, дзе ў 1841 г. быў абраны дырэктарам хімічнага інстытута. Навуковая дзейнасць Бунзена атрымала хуткі і шырокі розгалас, часткова дзякуючы какадылу, які з’яўляецца надзвычай таксічным і падвяргаецца спантаннаму ўзгаранню ў сухім паветры, што робіць працу з ім вельмі цяжкай. Атручэнне мыш’якам амаль каштавала Бунзену жыцця, а выбух какадылу адняў зрок у яго правым воку. У 1841 г. Бунзен вынайшаў батарэю, якая выкарыстоўвае карбонавы электрод замест дарагога платынавага. Такая батарэя атрымала назву «бунзенаўскай».

Густаў Кірхгоф (злева) і Роберт Бунзен (справа)

У 1851 г. Бунзен перасяліўся ў Брэслау па запрашэнні ўніверсітэта і распачаў там будаванне хімічнай лабараторыі, аднак неўзабаве (у 1852 годзе) Бунзен змяніў Леапольда Гмеліна на месцы загадчыка кафедры хіміі ў Гайдэльбергскім універсітэце. Там ён выкарыстоўваў электраліты для вырабу такіх чыстых металаў, як хром, магній, алюміній, марганец, натрый, бар, кальцый і літый. Працяглае супрацоўніцтва з Генры Энфілдам Роска пачалося ў 1852 г., падчас якога яны вывучалі фотахімічнае ўтварэнне хлоравадароду. Бунзен перапыніў сваю працу з Роска ў 1859 г. і далучыўся да Густава Кірхгофа, каб даследваць спектры нагрэтых элементаў. У 1855 г., Бунзен і яго лабарант Петэр Дэсага, удасканалілі мадэль газавай гарэлкі. Навейшая мадэль Бунзена і Дэсага, якая ўтварае вельмі гарачае і чыстае полымя, на сённяшні дзень завецца «гарэлкай Бунзена»[20][21].

Таксама мелі месца ранейшыя даследванні характарыстыкі колеру нагрэтых элементаў, але нічога сістэмна аформленага. Улетку 1859 г., Кірхгоф паведаміў Бунзену, што ён плануе стварыць прызматычны спектр гэтых колераў. Ужо ў сёлеташнім кастрычніку навукоўцы вынайшлі адпаведную прыладу, прататып спектраскопу, выкарыстанне якога дазволіла ім вызначыць спектральныя характарыстыкі натрыю, літыю і калію. Пасля некаторых працаёмкіх ачыстак Бунзен даказаў, што найчысцейшыя ўзоры, што даюць унікальныя спектры. У межах гэтага даследвання Бунзен зафіксаваў дагэтуль невядомыя блакітныя лініі спектру ва ўзорах мінеральнай вады з Дзюркгейма. Ён выказаў здагадку, што гэтыя лініі сведчаць пра наяўнасць нейкага нявынайдзенага элементу. Пасля руплівай дэстыляцыі 40 тон такой вады, увесну 1860 г. ён быў здольны аддзяліць 17 грам новага хімічнага элементу. Ён назваў гэты элемент цэзіем (лац.: caesium), лацінскім словам, што абазначае «глыбока блакітны».

Апошнія гады

Калі Бунзен выйшаў на пенсію ў 78 гадоў, ён самастойна заняўся даследваннямі ў сферах геалогіі і мінералогіі. Цікавасць да гэтых галін навукі пераследвала яго цягам усёй кар’еры. Ён памёр у Гайдэльбергу ў 88 гадоў.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. http://www.encyclopedia.com/topic/Robert_Wilhelm_Bunsen.aspx
  3. 1 2 Бунзен Роберт Вильгельм // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://metro.co.uk/2011/03/31/robert-bunsen-turns-200-top-3-bunsen-burner-videos-647583/
  5. Бунзен, Роберт-Вильгельм // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVа. — С. 931–932.
  6. Robert Bunsen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. http://www.degruyter.com/dg/viewarticle.fullcontentlink:pdfeventlink/$002fj$002fci.2010.32.issue-6$002fci.2010.32.6.10$002fci.2010.32.6.10.pdf?t:ac=j$002fci.2010.32.issue-6$002fci.2010.32.6.10$002fci.2010.32.6.10.xml
  8. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  9. Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  10. 1 2 3 4 Professor Robert W. Bunsen // Society, American Chemical The Journal of the American Chemical Society. — American Chemical Society, 1900. — № 23. — С. 89 – 107.)
  11. Martin Quack Wann wurde Robert Wilhelm Bunsen geboren? // Bunsen-Magazin. — Deutsche Bunsen-Gesellschaft für Physikalische Chemie, 2011. — № 2. — С. 56-57.
  12. Robert Wilhelm Bunsens Korrespondenz, edited by Christine Stock, Wissenschaftliche Verlagsgesellschaft Stuttgart, 2007. ISBN 3804723209
  13. Шаблон:Брытаніка
  14. «Robert Bunsen’s 200th Anniversary», Royal Society of Chemistry
  15. «Bunsen without his burner», Colin A Russell, Phys. Educ. 34(5) September 1999
  16. «Bunsen, Robert Wilhelm Eberhard», Complete Dictionary of Scientific Biography. 2008. Retrieved 31 March 2011 from Encyclopedia.com
  17. «The Centenary of Bunsen’s Birth», Letter to the Editor, Nature, pgs. 86, 79-79
  18. Humanizing Science and Mathematics by commemorating March Anniversaries // School Science and Mathematics. — School Science and Mathematics Association, 1943. — В. 3. — № 43. — С. 234 – 250.
  19. Georg Lockemann: Robert Wilhelm Bunsen. Lebensbild eines deutschen Naturforschers, Wissenschaftliche Verlagsgesellschaft Stuttgart, 1949, p. 18.
  20. William B. Jensen The Origin of the Bunsen Burner // Journal of Chemical Education. — 2005. — В. 4. — № 82.
  21. «Chemical Manipulation, Being Instructions to Students in Chemistry», Internet Archive Michael Faraday, 1827

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1899 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1811 годзе
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Пахаваныя на гайдэльбергскіх могілках Бергфрыдгоф
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Дэві
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка
Катэгорыя·Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гётынгене
Катэгорыя·Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Гайдэльбергу
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны