wd wp Пошук:

Густаў Кірхгоф

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кірхгоф. Густаў Роберт Кірхгоф (ням.: Gustav Robert Kirchhoff; 12 сакавіка 1824, Кёнігсберг17 кастрычніка 1887, Берлін) — адзін з вялікіх фізікаў XIX стагоддзя.

Біяграфія

Нарадзіўся 12 сакавіка 1824 года ў Кёнігсбергу; з 1842 па 1846 г. вывучаў матэматыку і фізіку ў Кёнігсбергскім універсітэце, а ў 1847 годзе ўжо выступіў у якасці прыват-дацэнта ў Берліне; ў 1850-1854 гг., у якасці экстраардынарнага прафесара, чытаў лекцыі ў Брэслаўле, затым да 1874 года выконваў пасаду ардынарнага прафесара ў Гайдэльбергу, адкуль у 1875 годзе перайшоў у Берлін.

Аўтар навуковых прац па электрычнасці, оптыцы, механіцы і матэматычнай фізіцы.

Адкрыў заканамернасці працякання электрычнага току ў разгалінаваных ланцугах (1847, правілы Кірхгофа).

Увёў паняцце абсалютна чорнага цела і адкрыў (1859) адзін з асноўных законаў цеплавога выпрамянення — закон выпрамянення Кірхгофа.

Разам з нямецкім хімікам Р. Бунзенам распрацаваў метад спектральнага аналізу (1859) і адкрыў хімічныя элементы цэзій (1860) і рубідый (1861).

Член Берлінскай (1874) і замежны член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай акадэмій навук (1862).

Памёр у Берліне 17 кастрычніка 1887 года.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118723146 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118723146 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 3 А. Гершун Кирхгоф, Густав Роберт // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XV. — С. 147.
  5. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118723146 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. http://www.stadtentwicklung.berlin.de/cgi-bin/egab/eg.pl?fieldname=grab&search=messel&Search=Start
  8. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 12 сакавіка 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берліне
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Постаці нямецкай электратэхнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Фізікі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1824 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1887 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Фізікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кёнігсбергу
Катэгорыя·Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы