wd wp Пошук:

Гайдэльберг

Га́йдэльберг, таксама Ге́йдэльберг[3] (ням.: Heidelberg; ˈhaɪdəlbɛʁk) — горад у Германіі на паўночным захадзе зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Горад вядомы сваім старажытным універсітэтам, заснаваным у 1386 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны Гайдэльберг не бамбавалі, таму ён з’яўляецца адным з нешматлікіх гарадоў ФРГ з арыгінальнай гістарычнай архітэктурай.

Паблізу Гайдэльберга выяўленыя найдаўнейшыя ў Еўропе косткавыя рэшткі чалавекаГайдэльбергскі чалавек.

Таксама ў XIX стагоддзі Гайдэльберг з’яўляўся культурным цэнтрам гейдэльбергскай школы — літаратурнай плыні нямецкага рамантызму.

Палітыка

Гарадскі савет пад старшынствам обер-бургамістра складаецца з 40 членаў, якія працуюць на грамадскіх пачатках. Савет абіраецца тэрмінам на 5 гадоў.

Гарады-пабрацімы Гайдэльберга:

Эканоміка

Гайдэльберг — горад з развітай эканомікай і інфраструктурай, з узроўнем беспрацоўя значна ніжэй чым у сярэднім па краіне (4 %, 2003). 21 % працаздольнага насельніцтва занята ў вытворчай сферы, 18 % у сферы гандлю, турызму і транспарта, 61 % у сферы іншых паслуг.

У Гейдэльберзе знаходзіцца некалькі буйных прадпрыемстваў: Heidelberger Druckmaschinen, HeidelbergCement і іншыя.

Найбуйнейшым працадаўцам рэгіёна з’яўляецца Гайдэльбергскі ўніверсітэт.

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #4023996-2 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 чэрвеня 2021.
  2. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisFederal Statistical Office. Праверана 31 снежня 2021.
  3. Магчымыя варыянты напісання Гайдэльберг і Гейдэльберг у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.438
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гайдэльберг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Гарады Бадэн-Вюртэмберга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара