wd wp Пошук:

Гайдэльбергскі ўніверсітэт

Гайдэльбергскі ўніверсітэт імя Рупрэхта і Карла, таксама Гейдэльбергскі ўніверсітэт[1] (ням.: Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg) — найстарэйшы і адзін з найбольш прэстыжных універсітэтаў на тэрыторыі сучаснай Германіі. Заснаваны ў 1386 годзе.

Заснаванне

Актавая зала ўніверсітэта

Ён быў заснаваны курфюрстам Рупрэхтам I з дазвалення рымскага папы Урбана VI ў 1386 годзе, каб даць яго разрозненым валадарствам, Пфальцу на Рэйне, цэнтр духоўнага жыцця, прыцягнуць замежнікаў і выхоўваць царкоўных дзеячаў і дзяржаўных чыноўнікаў ва ўласнай краіне. Падаплёкай утварэння ўніверсітэта стаў Вялікі заходні раскол каталіцкай царквы: выпускнікі Сарбоны, якія падпарадкоўваліся Авіньёнскаму папе Кліменту VII, не маглі служыць у цэрквах Пфальца, што кіраваліся папам рымскім, таму ўзнікла патрэбнасць ва ўласнай тэалагічнай адукацыі. Першыя прафесары ў Гайдэльберг прыехалі з Парыжа і Прагі. Рэктарам-заснавальнікам універсітэта стаў Марсілій Інгенскі, прыхільнік наміналізма; наміналізм доўгі час выкладаўся ва ўніверсітэце ў выключным парадку.

На момант заснаванне ён стаў чацвёртым па старшынстве пасля Балонскага, Пражскага і Венскага ўніверсітэтаў на тэрыторыі Святой Рымскай імперыі і першым універсітэтам на тэрыторыі сучаснай Германіі.

Устаноўчыя граматы датаваныя 1 кастрычнікам 1386 г. 18 кастрычніка таго ж года адбылася царкоўная імша, якая адкрыла сцены ўніверсітэта, а на наступны дзень пачаліся заняткі. У той жа дзень была атрымана і срэбная ўніверсітэцкая пячатка, адбітак якой з’яўляецца лагатыпам універсітэта.

Факультэты

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. Магчымыя варыянты напісання Гайдэльбергскі ўніверсітэт і Гейдэльбергскі ўніверсітэт у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.133., Т.4. Мн., 1997, С.439

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Універсітэты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Гайдэльберг
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1386 годзе
Гайдэльбергскі ўніверсітэт
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара