wd wp Пошук:

Рагулькі высокія

Рагу́лькі высокія, Козлікі высокія[3] (Delphinium elatum) — травяністая расліна сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Арэал

Барэальны сібірска-таежны від. Натуральная вобласць распаўсюджання — Паўночна-Усходняя Еўропа і Сібір, ахоплівае Забайкалле і Сярэднюю Азію. Сустракаецца ў гарах Цянь-Шаня і паўднёва-ўсходніх гарах Еўропы: Альпах, Карпатах, Судэтах і ў баснійска-сербскім памежным раёне. У Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах на паўднёва-заходняй мяжы арэала.

Расце ў лясной зоне, у негустых светлых лясах, на лясных палянах, у ярах на схілах, акрамя паўднёвых, часам па берагах рэк на лугах. У гарах засяляе субальпійскія вобласці, да 2000 м над узроўнем мора. Рэдка ўтварае зараснікі, звычайна расце рассеяна адзінкавымі экзэмплярамі і невялікімі групамі.

Апісанне

Шматгадовая расліна. Вышыня сцябла ад 1 да 4 м. Карэнішча кароткае, шматгаловае. Карані махрыстыя, шаравата-карычневага колеру.

Сцябло простае, прамастаячае, раўнамерна пакрытае лісцем, полае і рабрыстае, звычайна голае, часам валасістае ў ніжняй частцы.

Лісце чарговае, доўгачарашковае, у агульным абрысе круглявае, ля аснавання глыбокасэрцападобнае, пальчата рассечанае на 3 рамбічныя датыкальныя долі, далей лапчастае, пяці-сяміраздельнае, часта востразубчаста надрэзанае. Пласцінка ліста голая або па баках і жылках валасістая, даўжынёй 3-7 см, шырынёй да 16 см. Рассечанасць і апушанасць лісця моцна вар’іруецца.

Кветкі Delphinium elatum
Кветкі культурнай формы

Кветкі буйныя (дыяметр 2-3 см), абодваполыя, розных адценняў сіняга, няправільныя (зігаморфныя) з перайначанымі верхнімі чашалісцікамі — шпорцамі. Сабраны ў простыя негустыя доўгія гронкі на верхавіне сцябла. Прыкветкі ў аснаванні кветаножак вузкалінейныя, суцэльныя. Чашалісцікі пялёсткападобныя суцэльныя, лікам 5. Аснаванне верхняга чашалісціка працягваецца ў полы шпорац.

Пялёсткі чорнага або цёмна-бурага колеру, іх усяго 4, удвая карацей чашалісцікаў. Два верхніх зменены ў 2 нектарніка. Нектарнікі выцягнутыя ў шпорац, укладзены ў шпорац чашалісцікаў. Два ніжніх пялёстка ператвораныя ў 2 стамінодзія, якія на канцах двунадрезаны, з жоўтымі валасінкамі, якія ўтвараюць бародку. Тычачкі шматлікія. Тры песцікі з верхнімі завязямі. Формула кветкі:

K

5

C

2

n e c t

:

2

s t

A

G

3 − 5

{\displaystyle \uparrow K_{5};C_{2^{nect}:2^{st}};A_{\infty };G_{3-5}}

\{\displaystyle \uparrow K_\{5\}\;C_\{2^\{nect\}:2^\{st\}\}\;A_\{\infty \}\;G_\{3-5\}\}[4].

Плод — шматлістоўка, сабраная з трох лістовак. Насенне дробнае карычневае, бліскучае, амаль трохграневае, па рэбрах вузкаплёнкавакрылатаее.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені-жніўні. Размнажаецца вегетатыўна і насеннем. Зацвітае на другі год. Спее ў жніўні-верасні.

Хімічны склад

Расліна добра вывучана.

Усе часткі расліны ўтрымліваюць дытэрпенавыя алкалоіды, трацічныя аміны. Агульнае ўтрыманне алкалоідаў ў каранях дасягае 4 %, у насенні — 2,5 %, у лісці — 1,3 %.

Галоўны алкалоід элацін(руск.) бел., утрыманне якога складае прыкладна трэць ад агульнай колькасці іншых алкалоідаў расліны.

Іншыя алкалоіды: дэльсін, дэльфелацін (эльдэлін), дельфелін (дельфемін), кандэльфін, меціллікаканіцін(фр.) бел. (дэларцін).

Расліна змяшчае аканітавую кіслату(руск.) бел., гліказід камфероль. У суквеццях утрымліваюцца флаваноіды.

Выяўляюцца макра- і мікра- элементы:

Таксікалогія

Атрутная расліна, аказвае расслабляльнае дзеянне на шкілетную мускулатуру, у вялікіх дозах можа выклікаць параліч асобных груп цягліц і абезрухоўліванне. Паражае страўнікава-кішачны тракт і сардэчна-сасудзістую сістэму.

Лячэнне, як пры атручванні аканітам, прамыванне страўніка, танін, слабільнае. У залежнасці ад стану могуць прымяняцца узбуджальныя або сардэчныя сродкі.

Выкарыстанне

Медыцына

Служыла сыравінай для атрымання алкалоіда элаціна. Абмежавана ўжываецца ў народнай медыцыне.

Інсектыцыды

Расліна атрутная. Адвары травы традыцыйна выкарыстоўваліся для знішчэння мух і іншых насякомых у жылых памяшканнях.

Садовая расліна

Дэкаратыўнае расліна, культывуецца ў кветніках. Нярэдка дзічэе. Рагулькі высокія выкарыстоўваюцца як садовая дэкаратыўная расліна і паслужыла зыходным відам для селекцыі шматлікіх культурных дэкаратыўных сартоў і гібрыдаў, якія разводзяцца садоўнікамі.

Ахова

Від занесены ў Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь. Ахоўваецца ў Латвіі[5], шэрагу рэгіёнаў Расіі[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Экофлора Украины = Екофлора України / Відпов. редактор Я.П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с. (укр.) .
  5. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 26 верасня 2017.
  6. Delphinium elatum L. // ИАС «ООПТ России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Рагулькі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак