wd wp Пошук:

Кобальт

Кобальт (лац.: Cobaltum) Coхімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 27. Серабрыста-белы метал са слабым чырвоным адценнем.

Прыродныя крыніцы

Па распаўсюджанасці ў зямной кары займае 34-е месца. Сустракаецца ў прыродзе заўсёды разам з нікелем. Здабываюць у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (40% сусветнай здабычы), Канадзе, Замбіі, Расіі (Урал, Кольскі паўвостраў), Бразіліі, Кубе.

Прымяненне

Адзін з важнейшых металаў тэхнікі. Сплавы кобальту вельмі стойкія супраць карозіі і сцірання: прымяняюцца ў вытворчасці металаапрацоўчых і бурыльных інструментаў, дэталей рэактыўных рухавікоў і газавых турбін, іншых рэчаў для ўжытку ў агрэсіўным асяроддзі.

Кобальт уваходзіць у склад мікраўгнаенняў, лекаў.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Металы
Катэгорыя·Хімічныя элементы