wd wp Пошук:

Судэты

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Судэты (польск.: Sudety, ням.: Sudeten, чэшск.: Krkonošsko-jesenická subprovincie, Krkonošsko-jesenická soustava або Sudetská soustava) — горы ў Цэнтральнай Еўропе.

Геаграфічнае становішча

Размяшчаюцца на тэрыторыі Германіі, Польшчы і Чэхіі. Працягнуліся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 310 км. Вышыня да 1603 м (Снежка ў масіве Крконашэ). На паўднёвым захадзе мяжуюць з Чэшскім масівам. Падзяляюцца на Заходнія (галоўныя хрыбты — Кашаўскія і Йізерскія горы, масіў Крканошэ), Сярэднія і Усходнія Судэты.

Прырода

Судэты ўтварыліся ў эпохі герцынскай і альпійскай складкавасцей. Складзены пераважна з фанітаў, гнейсаў, сланцаў, мелавых пясчанікаў, мергеляў. Утвараюць сістэму з некалькіх паралельна выцягнутых хрыбтоў, раздзеленых тэктанічнымі далінамі. Пераважаюць вышыні 500—1000 м. Схілы стромкія, вяршыні больш згладжаныя. Сустракаюцца ледавіковыя формы рэльефу: цыркі, кары, марэнныя азёры (галоўным чынам, у масіве Крконашэ). Эразійныя формы рэльефу малараспаўсюджаныя. Радовішчы бурага вугалю, шкловых пяскоў, па разломах шматлікія выхады мінеральных крыніц.

Клімат умераны. Ападкаў 800—1200 мм і больш за год. Сярэднія тэмпературы ў студзені ад −4 °C да −17 °C, у ліпені 8—14 °C. Зімой утвараецца ўстойлівае снегавое покрыва. У Судэтах бяруць пачатак рэкі Эльба, Одра, Марава. Падножжа і схілы да вышыні 1000 м параслі дубова-букавымі, вышэй — піхтава-яловымі лясамі, з вышыні 1250 м — зараснікі хваёвага сланіку, лугі, тарфянікі.

Дзейнасць людзей

Крконашскі нацыянальны парк. Курорты. Турызм.

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Горы Германіі
Катэгорыя·Саксонія
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Горныя сістэмы Еўропы
Катэгорыя·Горы Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Горы Польшчы
Катэгорыя·Геаграфія Ніжнесілезскага ваяводства
Катэгорыя·Горныя сістэмы паводле алфавіта