wd wp Пошук:

Віцебская правінцыя

Віцебская правінцыя (руск.: Витебская провинция) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 17721777 гг. у складзе Пскоўскай губерні. Цэнтр — Віцебск. Агульная плошча 851 284 дзесяцін.

Паводле ўказа ад 22 ліпеня 1776 г. падзялялася на Веліжскі, Гарадоцкі і Віцебскі паветы. Уключала 4 парафіі з 39 цэрквамі і манастырамі, 7 мястэчак, 166 сёл, 2910 вёсак; каля 175 тыс. падатковага насельніцтва. З дзяржаўных уладанняў былі Віцебская эканомія і 17 старостваў, з якіх найбуйнейшыя Веліжскае, Усвяцкае і Езярышчанскае. Узначальвалася ваяводам пры якім дзейнічала правінцыяльная канцылярыя.

Правінцыя скасавана ў 1777 годзе паводле «Устанаўлення для кіравання губерняў Расійскай імперыі» (1775).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Магілёўская губерня
Катэгорыя·Правінцыі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·1772 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Пскоўская губерня
Катэгорыя·Зніклі ў 1776 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гісторыя Віцебскай вобласці