wd wp Пошук:

Полацкая правінцыя

Полацкая правінцыя — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Пскоўскай губерні ў 17721776 гг. Цэнтр — горад Полацк.

Паводлле ўказа ад 29 снежня 1773 г. падзялялася на Невельскі, Полацкі і Себежскі паветы. Плошча — 1 067 422 дзесяціны. У 6 парафіях (Бешанковіцкай, Дзісенскай, Друйскай, Невельскай, Полацкай, Себежскай) было 421 сяло, 4699 вёсак і 5 мястэчак, у якіх пражывала 224 459 душ абодвух полаў падатковага насельніцтва. На тэрыторыі правінцыі было 16 старостваў з 33 487 сялянамі абодвух полаў, Полацкая эканомія (1471 дым, 17 567 сялян, 102 405 дзесяцін зямлі).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Правінцыі Расіі
Катэгорыя·Гісторыя Полацка
Катэгорыя·Пскоўская губерня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат