wd wp Пошук:

Пералеска высакародная

Пералеска высакародная[3] (Hepatica nobilis) — травяністая зімнезялёная расліна; від роду пералеска (Hepatica) сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae).

Назва

Пралеска звычайная, падснежнік[3][4], пралешка, пржаляшчка[5][6][7][8][9].

Біялагічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Кветкі

Пералеска высакародная — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 5-15 см.

Карэнішча цёмна-карычневае, нясе на верхавіне даўгавата-яйкападобныя, бураватыя лускавінкі.

Сцеблы ў выглядзе стрэлак, размешчаных у пазухах леташняга лісця або лускавінак, стромкія, часцей за некалькі выгнутыя, апушаныя тонкімі, прылеглымі або большай часткай прамымі адтапыранымі валасінкамі, большай часткай чырванаватыя або карычневыя.

Лісце — прыкаранёвае, шматлікае, скурыстае, зімуе, размешчана на доўгіх хвосціках, у абрысе пупышкападобнае або шырока-трохкутнае, ля аснавання сэрцападобнае, да сярэдзіны трохнадрэзанае, з шырокаяйцападобнымі, тупымі або завостранымі лопасцямі, з верхняга боку цёмна-зялёнае, з ніжняй — мае фіялетавае адценне, у маладым стане апранутае, як і хвосцікі, густымі, мяккімі, шаўкавістымі валасінкамі, на хвосціках адтапыранымі, пазней лісты страчваюць сваё апушэнне, пачынаюць развівацца вясной толькі пасля цвіцення расліны.

Лісточкі покрыва ў ліку трох, да 1 см даўжынёй, сядзячыя, яйкападобныя, тупаватыя або тупыя, цэльнакрайнія, рассеяна або даволі густа прыціснута-воласістыя, прысунуты амаль ушчыльную да аснавання кветкі і падобныя на чашалісцікі. Кветкі — адзінкавыя, стромкія, 12-20 мм у дыяметры. Калякветнік складаецца з 6-7 лісточкаў, вузкаяйкападобных, на канцы закругленых, сінявата-ліловых (звонку больш бледна афарбаваных), радзей белых або ружовых, з абодвух бакоў голых, ападаючых. Тычынкі шматлікія, з белымі або ружаватымі тычынкавымі ніткамі і амаль белымі пылавікамі з чырванаватым звязнікам. Завязь верхняя, лычыкі галоўчатыя. Цвіценне — красавік — май.

Формула кветкі:

P

6 − 10

A

G

{\displaystyle \ast P_{6-10};A_{\infty };G_{\infty }}

\{\displaystyle \ast P_\{6-10\}\;A_\{\infty \}\;G_\{\infty \}\}[10].

Плод — даўгаватая, валасістая сямянка, размешчаная на патоўшчаным выпуклым кветаложы.

Арэал і экалогія

Від апісаны з Заходняй Еўропы. Паўночная Еўропа: Данія, Фінляндыя, Нарвегія, Швецыя; Цэнтральная Еўропа: Аўстрыя, Чэхаславакія, Германія, Польшча, Швейцарыя; Паўднёвая Еўропа: Албанія, Балгарыя, Югаславія, Італія, Румынія, Францыя (у тым ліку Корсіка), Іспанія; тэрыторыя былога СССР: Беларусь, Еўрапейская частка Расіі, Украіна, Прымор’е; Азія: Кітай, Японія (Хансю), Карэя[11].

Расце па лісцяных лясах(руск.) бел., хмызняках, радзей адкрытых лугавых месцах. Ценялюбівая расліна. Цвіце ў красавіку — маі.

Злева направа: агульны выгляд, лісце, кветка, плод

Значэнне і выкарыстанне

Раней расліна лічылася лекавай, ужывалася як звязальны сродак.

Ужывалася таксама ў якасці сурагату чаю.

Разводзіцца ў садках як дэкаратыўная расліна. Зацвітае рана і мае працяглы перыяд цвіцення. Прыдатная для дэкарыравання зацененых месцаў пад дрэвамі.

Медыцынскае прымяненне

У народнай медыцыне выкарыстоўваюць лісце пералескі, якое здаўна рэкамендавалася пры хваробах печані, пры рэўматызме, як краваачышчальны і мачагонны сродак. Лісце ўтрымлівае глюказід протаанеманін, анемолавы алей, дубільныя і цукрыстыя рэчывы, камфару, сапаніны. Кветкі ўжываюць пры жаўтусе(руск.) бел., ад залатухі, кашлю, ліхаманкі, галаўнога болю, вонкава — для прамывання вачэй і пры хваробах скуры. У гамеапатыі выкарыстоўваюць пры хранічных бранхітах. У ветэрынарыі свежыя расліны даюць скаціне ад сібірскай язвы.

Свежая расліна атрутная.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 63. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  5. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  6. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  9. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  10. Экофлора Украины = Екофлора України / Відпов. редактор Я. П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с.
  11. Згодна сайта GRIN. Гл. картку расліны

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Казяльцовыя (падсямейства)