wd wp Пошук:

Сапаніны

Сапані́ны{{|sfn|БелЭн}2002} — безазоцістыя гліказіды расліннага паходжання з павярхоўна-актыўнымі ўласцівасцямі.

Аморфныя бясколерныя або жаўтаватыя рэчывы. Утрымліваюць аглікон (сапагенін) і вугляводную частку. Добра раствараюцца ў вадзе. Растворы сапанінаў пры ўзбоўтванні ўтвараюць густую ўстойлівую пену. Назва паходзіць ад лацінскага sapo (родны склон: saponis) — мыла. Шырока распаўсюджаныя ў прыродзе, сустракаюцца ў розных частках раслін — лісці, сцёблах, каранях, кветках, пладах. Таксама знойдзены ў тканках ігласкурых.

Сапаніны выкарыстоўваюць ў складзе лекавых сродкаў расліннага паходжання і вытворчасці стэроідных гармонаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Тэрпены і тэрпеноіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Стэроіды
Катэгорыя·Гліказіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара