wd wp Пошук:

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы

Паўкола ПАСЕ ў Палацы Еўропы

Парла́менцкая асамбле́я Са́вета Еўро́пы, ПАСЕ (англ.: Parliamentary Assembly of the Council of Europe, PACE) — адзін з двух галоўных статутных органаў Савета Еўропы; кансультатыўны орган, які складаецца з прадстаўнікоў парламентаў усіх дзяржаў-членаў. ПАСЕ з’яўляецца найстарэйшым у Еўропе органам міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Склад

Членаў ПАСЕ прызначаюць парламенты дзяржаў-членаў. Пяць найбольшых дзяржаў прадстаўленыя ў ПАСЕ 18 членамі, мінімальнае прадстаўніцтва — 2 члена ад дзяржавы. Нацыянальная дэлегацыя мусіць уключаць прадстаўнікоў усіх палітычных партый, прадстаўленых у парламенце, і адпавядаць патрабаванням збалансаванага прадстаўніцтва мужчын і жанчын. Агулам у ПАСЕ ўваходзяць 318 членаў і 318 «намеснікаў».

У пасяджэннях прымаюць удзел таксама 18 наглядальнікаў — ад парламентаў Канады, Мексікі і Ізраіля. Аналагічныя правы маюць два прадстаўнікі турэцкай супольнасці Кіпра, аднак фармальна яны ўваходзяць у склад дэлегацыі Рэспублікі Кіпр. Парламент Беларусі ў студзені 1997 года часова пазбаўлены статусу «спецыяльна запрошанага» і яго члены на сесіях не прысутнічаюць[1].

Паўнамоцтвы

Асамблея прымае рэзалюцыі і рэкамендацыі на аснове дакладаў, якія падтрыхтоўваюцца дэпутатамі. Сярод важных паўнамоцтваў Асамблеі — выбары Генеральнага сакратара Савета Еўропы і яго намесніка, суддзяў Еўрапейскага суда па правах чалавека, прыняцце высноў па кандыдатурах новых дзяржаў-членаў, маніторынг выканання імя абавязкаў, узятых на сябе падчас уступлення. ПАСЕ прымае заключэнні на праекты ўсіх міжнародных канвенцый, якія распрацоўваюцца ў Савеце Еўропы. Апроч таго, сесіі Асамблеі традыцыйна становяцца форумамі для абмеркавання актуальных праблем еўрапейскай палітыкі, на іх рэгулярна запрашаюцца кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў.

Камітэт міністраў Савета Еўропы падае справаздачу аб сваёй дзейнасці на кожнай сесіі Асамблеі. КМСЕ таксама абавязаны даваць афіцыйныя адказы на рэкамендацыі ПАСЕ.

Структура

Асамблею ўзначальвае кіраўнік (на дадзены момант — Марыя Пейчынавіч-Бурыч (Харватыя)), які абіраецца фармальна на адзін год. На практыцы пасада кіраўніка пераходзіць у парадку ратацыі ад адной палітычнай групы (фракцыі) да іншай кожныя 5 гадоў. Асамблея абірае таксама намеснікаў кіраўніка, у цяперашні час іх колькасць складае 20.

Як і ў нацыянальных парламентах і Еўрапарламенце, у ПАСЕ працуюць фракцыі, сфарміраваныя паводле палітычнай арыентацыі і іх членаў — гэтак званыя «палітычныя групы». Такіх груп існуе 5: Сацыялістычная група, Еўрапейская народная партыя, Альянс лібералаў і дэмакратаў, Група еўрапейскіх дэмакратаў і Аб’яднаныя еўрапейскія левыя.

Таксама падобна да нацыянальных парламентаў у ПАСЕ працуюць камісіі паводле кірункаў дзейнасці. Найбольш значныя з іх — Камісія па палітычных пытаннях, Камісія па прававых пытаннях і правах чалавека, Камісія па выкананні дзяржавамі сваіх абавязкаў.

Кіраўнік ПАСЕ, яго намеснікі, кіраўнікі палітычных груп і камісій складаюць Бюро Асамблеі. Яно кіруе працай Асамблеі шляхам падрыхтоўкі парадку дзённага сесій і вызначэння пытанняў, якія заслугоўваюць распрацоўкі дакладаў.

З 2020 года кіраўнік ПАСЕ — дэпутат парламента Бельгіі Рык Дамс[2].

Арганізацыя працы

Пленарныя сесіі Асамблеі праходзяць чатыры разы на год і трываюць па адным тыдні кожная. Акрамя гэтага, двойчы на год праходзяць сесіі «Пастаяннай камісіі», або «міні-сесіі», у якіх прымаюць удзел члены Бюро і кіраўнікі нацыянальных дэлегацый. Пастаянная камісія мае права прымаць рэзалюцыі і рэкамендацыі па даручэнні Асамблеі. Пленарныя сесіі праходзяць у штаб-кватэры Савета Еўропы ў Страсбуры, сесіі Пастаяннай камісіі — як правіла, у іншых краінах па іх запрашэнні.

Камісіі ПАСЕ праводзяць пасяджэнні некалькі разоў на год. Як правіла, яны праходзяць у Парыжы ці ў адной з краін-членаў па іх запрашэнні.

Падрыхтоўка рэзалюцый і рэкамендацый адбываецца наступным чынам. Кожны член ПАСЕ, сабраўшы неабходную колькасць подпісаў іншых членаў, мае права падаць прапанову аб распрацоўцы дакладу (motion). Калі Бюро Асамблеі пагаджаецца з тым, што такі даклад необходны, яно даручае яго распрацоўку адной ці некалькім камісіям. Камісія прызначае дакладчыка, які на працягу 1-2 гадоў падрыхтоўвае даклад, рэгулярна дакладваючы камісіі аб ходзе работы. У межах падрыхтоўкі дакладу дэпутат можа здзяйсняць шэраг азнаёмляльных паездак, арганізоўваць слуханні. Канчатковая версія дакладу разам з праектам рэзалюцыі і / ці рэкамендацыі прымаецца адпаведнай камісіяй, пасля чаго выносіцца на пленарную сесію ПАСЕ ці на сесію Пастаяннай камісіі. Падчас сесіі дапускаецца паданне пісьмовых паправак да праектаў рэзалюцыі і / ці рэкамендацыі, па кожнай з якіх праводзіцца галасаванне спачатку ў адказнай камісіі з тым, каб вызначыць яе пазіцыю. На пленарным пасяджэнні дакладчык прадстаўляе свой даклад, пасля чаго праводзяцца дэбаты (з загадзя падтрыхтаванага спісу выступаючых) і галасаванне па ўсіх запрапанаваных папраўках і па рэзалюцыі і / ці рэкамендацыі ў цэлым. Для прыняцця рэзалюцыі неабходная простая большасць галасоў, рэкамендацыя патрабуе большасці ў дзве траціны. Улічваюцца толькі галасы членаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Асабліва актуальныя пытанні могуць быць пастаўленыя ў парадак дзённы ў межах «тэрміновых дэбатаў». Як правіла, на кожнай сесіі праводзяцца такія дэбаты на 1-2 тэмы. Па яе выніках таксама прымаюцца рэзалюцыі і/ці рэкамендацыі. Існуе таксама фармат «дэбатаў па бягучых пытаннях» — аналаг «тэрміновых дэбатаў», але без прыняцця дакументаў.

На сесіях рэгулярна выступаюць кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, іншыя спецыяльна запрошаныя госці. Як правіла, за гэтымі выступамі следуюць адказы на пытанні дэпутатаў, што робіць такі выступ свайго роду справаздачай таго ці іншага нацыянальнага лідара перад Асамблеяй.

Нацыянальныя квоты і прадстаўніцтва краін

Нацыянальныя квоты ў арганізацыі (станам на 2019 год) размеркаваны наступным чынам[3]:

Гл. таксама

Зноскі

  1. Савет Еўропы(нявызн.). Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
  2. Стало відомо, хто наступним очолить ПАРЄ, 24 канал (укр.)
  3. Parlementaire Vergadering van de Raad van Europa(гал.)

Література

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Савет Еўропы
Катэгорыя·1949 год у Еўропе
Катэгорыя·Міжпарламенцкія арганізацыі
Катэгорыя·Страсбур
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта