wd wp Пошук:

Рык Дамс

Хендрык Юлс Жозеф (Рык) Дамс (нар. 18 жніўня 1959, Арсхот) — бельгійскі і фламандскі палітык, парламентарый, міністр у 1999—2003 гадах. Кіраўнік ПАСЕ з 2020 года.

Біяграфія

Па адукацыі інжынер гандлю і магістр планавання і развіцця прамысловасці. З 1980-х гг. займаўся палітычнай дзейнасцю ў складзе фламандскіх ліберальных аб’яднанняў. З’яўляецца членам палітычнай партыі «Фламандскія лібералы і дэмакраты».

Быў дарадцам па фінансавых і эканамічных пытаннях у федэральным урадзе. У 1987 годзе атрымаў дэпутацкі мандат у Палаце прадстаўнікоў. Ён паспяхова балатаваўся на перавыбранне на наступных выбарах (1991, 1995, 1999, 2003 і 2007). У перыяд з 1989 па 1994 гады быў адначасова мэрам Арсхота. Пазней ён быў дарадцам у Лёвене (з 2006) і ў Герэнце.

У першым урадзе Гі Верхофстата (1999—2003) займаў пасаду міністра тэлекамунікацый і дзяржаўных прадпрыемстваў. Пазней цягам трох гадоў узначальваў дэпутацкае аб’яднанне ПДВ, а ў 2006—2007 гадах — камітэт замежных спраў. Ён прадстаўляў бельгійскі парламент у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. У 2010 годзе абраны ў склад федэральнага Сената, а ў 2014 атрымаў мандат у парламенце Фламандскага рэгіёна[1]. Быў абраны ў склад Сената на пяць гадоў[2]. У 2019 годзе быў дэлегаваны ў склад вышэйшай палаты Федэральнага парламента наступнага склікання[3].

Кавалер Камандорскага Крыжа Ордэна Леапольда.

Зноскі

  1. Informacje na stronie polling2014.belgium.be(англ.) . Праверана 22 мая 2021.
  2. Rik Daems(гал.) . senaat.be. Праверана 22 мая 2021.
  3. Open Vld coöpteert Rik Daems(гал.) . hln.be (8 lipca 2019). Праверана 9 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Бельгіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Міністры Бельгіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Лёвен
Катэгорыя·Кіраўнікі гарадоў
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда II