wd wp Пошук:

Палітычныя партыі Беларусі

У дадзеным спісе прадстаўлены палітычныя партыі/арганізацыі, якія дзейнічалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі за ўвесь перыяд яе гісторыі.

Развіццё партыйнай сістэмы

З сярэдзіны 1990-х гадоў арыентацыя на актыўны палітычны ўдзел, дэмакратычныя рэформы і апазіцыйнасць прэзідэнту пачала выклікаць актыўнае супрацьдзеянне ўлад. Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1999 года № 2 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні дзейнасці палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў» рабіў больш жорсткімі патрабаванні для рэгістрацыі палітычных партый і аб’яднанняў, абавязаў прайсці перарэгістрацыю.

У снежні 2005 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь быў дадазены артыкул 193.1, які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафа або пазбаўлення волі на тэрмін да 2 гадоў за ўдзел у дзейнасці незарэгістраваных палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, рэлігійных арганізацый і фондаў.

Партыі, зарэгістраваныя Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Паводле інфармацыі з вэб-сайта Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1994 г. № 3266-XII аб палітычных партыях са зменамі і дадаткамі (29 лістапада 1999 г., 13 снежня 1999 г., 22 чэрвеня 2001 г., 26 чэрвеня 2003 г., 19 ліпеня 2005 г., 8 мая 2007 г., 21 ліпеня 2008 г., 20 лютага 2014 г.) зарэгістравана 15 палітычных партый. Апошняя ўдалая спроба рэгістрацыі новай партыі датуецца 2000 годам, калі была зарэгістраваная КХП-БНФ.

  1. Ліберальна-дэмакратычная партыя
  2. Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя
  3. Беларуская партыя «Зялёныя»
  4. Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды
  5. Беларуская аграрная партыя
  6. Рэспубліканская партыя
  7. Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя - БНФ
  8. Партыя БНФ
  9. Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці
  10. Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет»
  11. Аб’яднаная грамадзянская партыя
  12. Беларуская патрыятычная партыя
  13. Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»
  14. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
  15. Камуністычная партыя Беларусі

Партыі і аргкамітэты, якім адмоўлена ў рэгістрацыі ў якасці палітычнай партыі

  1. Беларуская камуністычная партыя
  2. Беларускае аддзяленне НБП
  3. Беларуская партыя жанчын «Надзея»
  4. Беларуская партыя працоўных
  5. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)
  6. Беларуская хрысціянская дэмакратыя
  7. Беларускі народны рух
  8. Малады фронт
  9. Маладая Беларусь
  10. Моладзевы блок
  11. Манархічная ліга Вялікага Княства Літоўскага
  12. Моладзевы хрысціянска-сацыяльны саюз «Маладыя дэмакраты»
  13. Партыя «Краіна»
  14. Рух салідарнасці «Разам»
  15. Партыя свабоды і прагрэсу

Партыі, якія спынілі сваё існаванне

Час Расійскай імперыі, Польшчы і СССР

  1. Беларуская рэвалюцыйная Грамада (канец 1902—1903)
  2. Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (1922—1923)
  3. Беларуская сацыялістычная грамада (1904—1918)
  4. Сацыялістычная партыя Белай Русі (1904—1905)
  5. Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі (восень 1905 — лета 1907)
  6. Польскі дэмакратычны саюз Беларусі (1907)
  7. Краёвая партыя Літвы і Беларусі (1907—1908)
  8. Беларуская хрысціянская дэмакратыя (1917—1940)
  9. Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (1917—1918)
  10. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918 - 1924) (1918—1924)
  11. Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група (1915—1918)
  12. Беларуская народная партыя сацыялістаў (1917)
  13. Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя
  14. Беларуская незалежніцкая партыя (1942 — ?)
  15. Беларуская партыя незалежных сацыялістаў (1922—1925)
  16. Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (красавік 1918 — верасень 1924)
  17. Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў
  18. Камуністычная партыя Літвы і Заходняй Беларусі (1918—1919)
  19. Беларуская сялянская партыя Зялёнага Дуба (1919—1924)
  20. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (1923—1938)

Суверэнная Беларусь

  1. Аб’яднаная аграрна-дэмакратычная партыя (13 чэрвеня 1992 — 1 кастрычніка 1995)
  2. Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі (3 лістапада 1990 — 1 кастрычніка 1995)
  3. Беларуская аб’яднаная спартыўная партыя (17 снежня 1994 — 25 сакавіка 1998)
  4. Беларуская гуманітарная партыя (26 лютага 1994—1999)
  5. Беларуская народная партыя (5 лістапада 1994—1999)
  6. Беларуская нацыянальная партыя (1 верасня 1994—1999)
  7. Беларуская партыя «За сацыяльную справядлівасць» (19 верасня 1996 — 17 чэрвеня 1998)
  8. Беларуская партыя «Зялёны мір» (14 красавіка 1994—1999)
  9. Беларуская партыя зялёных (30 снежня 1992 — 20 чэрвеня 1998)
  10. Беларуская партыя працы (1993—2009)
  11. Беларуская рэспубліканская партыя (28 сакавіка 1994—1999)
  12. Беларуская сацыялістычная партыя (28 ліпеня 1994—1999)
  13. Беларуская сялянская партыя (23 лютага 1991—1999)
  14. Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (2 сакавіка 1991 — 29 чэрвеня 1996)
  15. Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (15 лютага 1998 — красавік 1999)
  16. Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць (1 чэрвеня 1991—1999)
  17. Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя (4 снежня 1994 — 1999)
  18. Беларуская экалагічная партыя (16 снежня 1993 — 13 лістапада 1998)
  19. Беларуская экалагічная партыя зялёных «БЭЗ» (20 чэрвеня 1998 — 29 жніўня 2007)
  20. Беларускі патрыятычны рух (8 кастрычніка 1994 — 12 кастрычніка 1996)
  21. Грамадзянская партыя (17 снежня 1994 — 1 кастрычніка 1995)
  22. Народная партыя «Адраджэнне» (5 сакавіка 1995 — 31 сакавіка 1998)
  23. Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (23 чэрвеня 1990—1999)
  24. Партыя аматараў піва (14 жніўня 1993 — 26 сакавіка 1998)
  25. Партыя «Ачышчэнне» (6 мая 1995 — 30 сакавіка 1998)
  26. Партыя Беларускі навукова-вытворчы кангрэс (2 кастрычніка 1992 — 25 сакавіка 1998)
  27. Партыя камуністаў Беларуская (7 снежня 1991—2009)
  28. Партыя народнай згоды (11 красавіка 1992 — 29 чэрвеня 1996)
  29. Партыя разумнага сэнсу (3 снежня 1994—1999)
  30. Партыя Усебеларускага адзінства і згоды (26 чэрвеня 1994 — 27 сакавіка 1998)
  31. Польскае дэмакратычнае аб’яднанне (1993—1995)
  32. Хрысціянскі-дэмакратычны выбар (21 красавіка 1995—1999)
  33. Славянскі Сабор «Белая Русь» (6 чэрвеня 1992—1999)

Сацыялагічныя апытанні

Сацыялагічнае апытаннеКамуністычная партыя Беларусі
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасціПартыя «Зялёныя»Аб’яднаная грамадзянская партыяЛіберальна-дэмакратычная партыяБеларуская сацыяльна-спартыўная партыяБеларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада»Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Грамада»Партыя левых «Справядлівы свет»Беларуская патрыятычная партыяБеларуская аграрная партыяКансерватыўна-хрысціянская партыя БНФСацыял-дэмакратычная партыя народнай згодыПартыя БНФРэспубліканская партыяРух «Гавары праўду»+Беларускі нацыянальны кангрэс(неаф.)Беларуская хрысціянская дэмакратыя(неаф.)Грамадскае аб’яднанне «Партыя Радыкальных Дэмакратаў»(неаф.)+іншыя
Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук[1][2] Ліпень-жнівень 2017 года 2,6 %2,6 %2,3 %2,2 %1,9 %1,7 %1,6 %1,6 %1,5 %1,5 %1,1 %1,1 %0,9 %0,7 %0,7 %---

Фактар безпартыйных

Зыходзячы з сацыялагічнага апытання Інстытуту сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук, палітычныя партыі разам маюць толькі 24 % падтрымкі. Згодна з вынікамі парламенцкіх выбараў 2016 года, яшчэ 9,57 % падтрымлівае варыянт «Супраць усіх».Такім чынам, на думку некаторых, каля 66,43 % на выбарах 2020 года маюць магчымасць атрымаць безпартыйныя, каля 24 % партыі і яшчэ каля 9,57 % стане пратэстным электаратам. Гэта можа стаць чарговым зніжэннем выбарных вынікаў беспартыйных(з 67,01 % у 2016 да тэарэтычна 66,43 % у 2020), якія традыцыйна складаюць большасць у беларускім парламенце. Аднак і аб’яднаны рэйтынг партый паказаў невялікае ўзбуйненне ў параўнанні з 2016 годам(23,42 % у 2016 супраць тэарэтычна 24 % у 2020).

Гл. таксама

Літаратура

  1. Политические партии Республики Беларусь. Материалы для самостоятельной работы студентов / [Авторы-составители: В. К. Коршук, А. Г. Кохановский, И. Ф. Романовский]. Мн.: Белгосуниверситет, 2004. — 267 с.

Спасылкі

  1. http://socio.bas-net.by/
  2. https://media-polesye.by/news/reyting-politicheskuh-partiy-belarusi-42871
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Спісы палітычных партый
Катэгорыя·Спісы:Беларусь
Катэгорыя·Палітычныя партыі Беларусі