wd wp Пошук:

Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група

Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група (БСДРГ) — палітычная арганізацыя, якая дзейнічала ў 19151918 г. на тэрыторыі Беларусі, акупіраванай германскімі войскамі ў 1-ю сусветную вайну.

Утварылася ў выніку разыходжанняў па пытаннях тактыкі і нацыянал-дзяржаўнага будаўніцтва паміж дзеячамі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Частка з іх, марксісты (А. Луцкевіч, І. Луцкевіч, А. Пашкевіч (Цётка) і інш.) заснавалі БСДРГ. Група рабіла стаўку на работу ў масах, арганізоўвала прафсаюзы, кааператывы і іншыя арганізацыі, мела ў іх сваіх прадстаўнікоў. Удзельнічала ў стварэнні Беларускага народнага камітэта ў Вільні, на чале якога стаяў А. Луцкевіч. У нацыянальна-дзяржаўным пытанні БСДРГ выказвалася за Канфедэрацыю Вялікага княства Літоўскага і ўваходзіла ў яе раду. Першапачаткова БСДРГ стаяла на пазіцыі, каб у склад канфедэрацыі ўвайшлі ўсе акупіраваныя беларускія і літоўскія землі. Пасля ўтварэння Літоўскай Тарыбы, якая заявіла пра жаданне адрадзіць асобна літоўскую дзяржаву і ўключыць у яе склад таксама тэрыторыю ўсёй Віленскай і частку Гродзенскай губерняў, БСДРГ амаль цалкам прыняла пастулаты Сувязі незалежнасці і непадзельнасці Беларусі і ў верасні 1917 г. выказалася за стварэнне Беларуска-Літоўскай дзяржавы з аўтаномнымі Беларуссю і Літвой, за ўключэнне ў гэту дзяржаву ўсіх беларускіх зямель, за прызнанне раўнапраўя ўсіх народаў у ёй, забеспячэне «ўрадавага» статуса мясцовым мовам і школьнае навучанне на роднай мове.

Пасля абвяшчэння ў снежні 1917 г. Літоўскай рэспублікі група стала на незалежніцкія пазіцыі. Група брала ўдзел у канферэнцыі беларускіх паргый і арганізацый (25—27 студзеня 1918), на якой была ўтворана Віленская беларуская рада на чале з A. Луцкевічам. Падтрымала стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. 18 сакавіка 1918 І. і А. Луцкевічы былі кааптаваны ў Раду БНР, 23 сакавіка яны прапанавалі абвясціць незалежнасць БНР. Пасля 3-га расколу БСГ (красавік 1918 г.) БСДРГ аб’ядналася з марксістамі, якія пакінулі БСГ, і ўтварыла з імі Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі
Катэгорыя·Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·З’явіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе