wd wp Пошук:

Беларуская партыя незалежных сацыялістаў

Беларуская партыя незалежных сацыялістаў (БПНС)) — палітычная партыя ў міжваеннай Польшчы, дзейнічала ў 19221925.

Створана С. А. Рак-Міхайлоўскім як левае крыло Беларускай сацыял-дэмакратычная партыі (БСДП). Спачатку не проціпастаўляла сябе сацыял-дэмакратам. Разам з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй, Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыяй і Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй удзельнічала ў рабоце Беларускага цэнтральнага выбарачага камітэта і распрацоўцы выбарчай платформы.

На выбарах у лістападзе 1922 г. Рак-Міхайлоўскі выбраны паслом на польскі сейм. Пазней да яго далучыліся паслы П. П. Валошын, П. В. Мятла, Б. А. Тарашкевіч, якія пад уплывам КПЗБ і КП(б)Б выйшлі з Беларускага пасольскага клуба і 24 чэрвеня 1925 г. утварылі ў сейме фракцыю — Беларускую сялянска-работніцкую грамаду. У канцы 1925 г. паслы фракцыі разам з камуністамі пачалі ствараць аднайменную масавую арганізацыю, БПНС злілася з КПЗБ.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Палітычныя партыі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Палітычныя партыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара