wd wp Пошук:

Краёвая партыя Літвы і Беларусі

Краё́вая па́ртыя Літвы́ і Белару́сі, КПЛіБ (польск.: Stronnictwo Krajowe Litwy i Białorusi, руск.: Краёвая партия Литвы и Беларуси) — палітычная партыя ліберальна-кансерватыўнага кірунку «краёвасці» ў Расійскай імперыі (у прыватнасці — у Беларусі і Літве) у пачатку ХХ ст., якая сумяшчала ў сваёй праграме «краёвыя» (аўтанамісцкія) і ліберальна-кансерватыўныя лозунгі.

Гісторыя

З прапановай стварэння партыі ўпершыню выступіў адзін з ідэолагаў «краёвасці» Раман Скірмунт (18681939). У лістападзе 1905 года ён надрукаваў у газеце «Kurier Litewski» («Літоўскі кур’ер», № 65, 1905 г.) зварот «Краёвай партыі Літвы і Русі» — фактычна праграму партыі, якая патрабавала ўвядзення ўсіх дэмакратычных свабод (свабода сумлення, свабода слова, сходаў, друку, недатыкальнасць жылля і асобы, роўнасць усіх перад законам) і найперш свабоды нацыянальнага жыцця і палітычнае роўнасці нацыянальнасцяў, краёвага самакіравання для Літвы. Пры гэтым асабліва падкрэслівалася недатыкальнасьць прынцыпу прыватнай уласнасці. Скірмунт таксама выступаў за пашырэнне выбарчых правоў, дзяржаўную дапамогу беззямельным і малазямельным сялянам у набыцці зямлі.

У звароце Скірмунта таксама адзначалася, што «Краёвая партыя Літвы і Русі» будзе стаяць на падмурку расійскай дзяржаўнасці, спадзяючыся на яе паступовае рэфармаванне ў кірунку пашырэння палітычных свабод; будзе выступаць за ператварэнне Дзяржаўнага Савету Расійскае імперыі ў выбарны орган кіравання. Лозунгам партыі абвяшчаліся словы «Справядлівасць для ўсіх». Заяўлялася, што партыйны клопат пра разьвіццё «краю» ня будзе супярэчыць культурна-нацыянальнае працы асобных народаў. Раман Скірмунт выступіў таксама за ўтварэнне ў Дзяржаўнай Думе Расійскай імперыі асобнай фракцыі дэпутатаў ад «Літвы і Русі». У заключэнне выказвалася надзея на захаванне добрых адносін паміж дваранствам і сялянствам.

Публікацыя ў прэсе праекту праграмы «Краёвай партыі» сведчыла пра пашырэнне сярод краёўцаў разумення неабходнасці ўласнай палітычнай арганізацыі. Рух краёўцаў даволі хутка арганізацыйна аформіўся, чаму спрыяў арганізацыйны вопыт сярэднезаможных і заможных дваранаў у рамках мясцовых таварыстваў сельскае гаспадаркі, найбуйнейшым і наймацнейшым з якіх у «краі» было і заставалася Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі (18761921) на чале зь неафіцыйным лідарам — віцэ-старшынём (1888—1907) Эдвардам Вайніловічам (18471928). Палажэнні палітычнага і сацыяльна-эканамічнага раздзелаў, прапанаванай Раманам Скірмунтам праграмы, вельмі нагадвалі задачы дзейнасці таварыства.

17 чэрвеня 1907 году па ініцыятыве Рамана Скірмунта ў Вільні адбыўся з’езд землеўладальнікаў шасці губерняў, які прыняў рашэнне стварыць партыю. Прадстаўнікі Ковенскай губерні і Скірмунт не ўвайшлі ў КПЛіБ, іх не задавальняла тое, што партыя ўзнікала як выключна «польская», а Скірмунт імкнуўся стварыць партыю, якая мела б тры фракцыі — польскую, беларускую й літоўскую.

У 1908 партыя знікла з палітычнае арэны. У публіцыстычных выступленнях лідараў партыі сацыяльныя вярхі (маёмаснае дваранства) успрымаліся ў якасці галоўнага суб’екту грамадска-палітычнага жыцьця. Сьцьвярджэньне, што аблічча краю вызначае просты люд, а не дваранства (Раман Скірмунт), мела досыць дэкларатыўны характар і было разлічанае на ўсведамленне маёмаснымі дваранамі неабходнасці ўлічваць інтарэсы сацыяльных нізоў грамадскасці Літвы (Беларусі).

Партыя ізноў актывізавалася падчас Першай сусветнай вайны.

Старшыні

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1908 годзе
Катэгорыя·Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1907 годзе
Катэгорыя·Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Арганізацыі краёўцаў
Катэгорыя·Палітычныя партыі Літвы
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі Беларусі