wd wp Пошук:

Беларуская нацыянальная партыя

Беларуская нацыянальная партыя — палітычная партыя дэмакратычнага кірунку. Створана 1 верасня 1994. 20 верасня 1994 партыя зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Беларусі. 25 сакавіка 1995 партыя была перарэгістравана (пасведчанне № 030)

Кіруючы орган паміж з’ездамі — Вышняя рада. Асноўныя мэты: нацыянальнае адраджэне, дасягненне поўнай незалежнасці Беларусі, стварэнне прававой дэмакратычнай дзяржавы. Галоўныя прынцыпы дзейнасці: нацыяналізм як лепшая духоўная якасць чалавека, нацыянальная ідэя як галоўная дзейная сіла грамадства, духоўнае адраджэнне на аснове хрысціянскай этыкі і маралі. Выступае за стварэнне рыначнай эканомікі, развіццё навуковага і вытворчага патэнцыялу, максімальнае выкарыстанне ўнутраных прыродных рэсурсаў, выгаднага геапалітычнага становішча Беларусі. Арганізацыі БНП дзейнічаюць ва ўсіх абласцях Беларусі.

БНП актыўна ўдзельнічала ў парламенцкіх выбарах 1995, сфармаваўшы нацыяналістычны выбарчы блок з хрысціянскімі дэмакратамі, аднак ніхто з кандыдатаў блока не змог атрымаць дэпутацкі мандат.

У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 1999 г. партыя не прайшла перарэгістрацыю. Старшынёй партыі падчас яе існавання з’яўляўся Анатоль Уладзіміравіч Астапенка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1994 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі Беларусі
Катэгорыя·Зніклі ў 1999 годзе