Беларуская экалагічная партыя — палітычная партыя сацыяльна-экалагічнага кірунку, якая існавала ў Беларусі ў 1993—1998 гадах. Устаноўчы з’езд партыі прайшоў 16 снежня 1993 года. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала партыю 19 красавіка 1994 года. Сустаршынямі партыі былі Міхаіл Фрыдлянд і Аляксей Мікуліч[1].
На парламенцкіх выбарах 1995 года атрымала адзін мандат у Вярхоўным Савеце XIII-га склікання.
У лістападзе 1998 года БЭП самаліквідавалася, яе члены ўвайшлі ў Беларускую экалагічную партыю зялёных.
Асноўная мэта — стварэнне ў рэспубліцы грамадства, у якім будзе рэальна забяспечана права грамадзян на здароўе, даўгалецце і паўнацэннае жыццё ў сацыяльна і экалагічна здаровым асяроддзі[2][3].
Галоўнымі задачамі партыя лічыла:[2][3]