wd wp Пошук:

Ака

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ака (значэнні).

Ака́ (руск.: Ока) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, самы вялікі правы прыток Волгі. Даўжыня 1500 км. Вадазбор 245 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 тыс. м³/сек. Пачынаецца ў цэнтральнай частцы Сярэднярускага ўзвышша на вышыні 226 метраў на узроўнем мора і ўпадае ў Волгу каля горада Ніжні Ноўгарад. Рэчышча звілістае, пойма шырокая, шмат старыц. Галоўныя прытокі: Угра, Масква, Клязьма (злева), Мокша, Зуша, Проня (справа). Іншыя прытокі: Пара. Паводка з красавіка да мая ў верхнім цячэнні і да пачатку чэрвеня ў ніжнім. Летам і зімой межань, восенню дажджавыя паводкі. Пераважны гадавы сцяк вясной. Ледастаў з лістапада да красавіка. Рэгулярнае суднаходства ад г. Серпухаў да вусця (1200 км). На ўчастку ніжэй ракі Масква на працягу 100 км шлюзаваная (Белаомутаўскі і Кузьмінскі гідравузлы). На левым беразе ў сярэднім цячэнні Акі — Прыокска-тэрасны запаведнік. На Ацэ — гарады Арол, Калуга, Серпухаў, Кашыра, Каломна, Разань, Касімаў, Мурам, Паўлава, Дзяржынск, Ніжні Ноўгарад.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прытокі Волгі
Катэгорыя·Басейн Акі (прыток Волгі)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэкі еўрапейскай часткі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта