wd wp Пошук:

Канстанцін Іванавіч Лосеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лосеў. Канстанцін Іванавіч Ло́сеў (нар. 24 сакавіка 1933, г. Ніжні Ноўгарад, Расія) — беларускі артыст оперы і аперэты (барытон). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1982).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскую кансерваторыю ў 1957 годзе. Творчую дзейнасць пачаў салістам Горкаўскага тэатра оперы і балета, дзе працаваў у 1957—1965 гадах. 3 1965 года ў Арзамаскім музычна-драматычным тэатры і Адэскім тэатры аперэты. У 1970—1993 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі.

Творчасць

Валодае моцным голасам, багатай драматычнай палітрай, майстэрствам вострай сцэнічнай характарыстыкі. На беларускай сцэне стварыў больш за 40 разнапланавых вобразаў у аперэтах класічнага і сучаснага рэпертуару: Якім і Сцяпан Крыніцкі, Дзмітрый, Матыль («Паўлінка», «Пяе «Жаваранак», «Тыдзень вечнага кахання» Ю. Семянякі), Несцерка («Несцерка» Р. Суруса), Дзяніс Давыдаў («Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані), Эдвін і Фэры, Тасіла («Сільва[ru]», «Марыца» І. Кальмана), Франк («Лятучая мыш[ru]» І. Штрауса), Крамон і Негаш («Вясёлая ўдава[ru]» Ф. Легара), Пікерынг («Мая цудоўная лэдзі[ru]» Ф. Лоу), Мікіта («Халопка(руск.) бел.» М. Стрэльнікава[ru]), Янга і Філіп, Цэзар Галь («Вольны вецер[ru]» І. Дунаеўскага), Назар Дума («Вяселле ў Малінаўцы[ru]» Б. Аляксандрава), Чэзарэ («Пацалунак Чаніты» Ю. Мілюціна[ru]), Сяргей («Чацвёра з вуліцы Жанны» А. Сандлера), Эрнест Барысавіч («Старыя дамы» А. Фельзера[ru]), Люсінда («Хітрамудрая закаханая» А. Рабава), Сцешка і Ігнат Рыгоравіч («Бабскі бунт[ru]» Я. Пцічкіна[ru]), Нарбер дэ Варэн («О, мілы друг» В. Лебедзева[ru]), Карбон і Рагно («Сірано» С. Пажлакова[ru]), Горас Вандэргельдэр («Хэло, Долі![ru]» Дж. Германа[ru]).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Постаці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжнім Ноўгарадзе
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў