wd wp Пошук:

Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэвіч

Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэвіч (нар. 21 сакавіка 1926, г. Ніжні Ноўгарад, РСФСР) — беларускі музыказнавец, педагог. Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1977). Кандыдат мастацтвазнаўства (1982), прафесар (1982).

Біяграфія

Скончыла ў 1953 годзе Маскоўскі музычна-педагічны інстытут імя Гнесіных. З 1945 года — выкладчык музычных навучальных устаноў у Горкім і Маскве, з 1957 года — у Беларускай акадэміі музыкі (у 1963—1986 гадах — прарэктар, загадчык кафедры, з 1987 года — прафесар).

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1959 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1978 года.

Навуковая дзейнасць

Даследуе праблемы музычнага выхавання і адукацыі, выканальніцтва, творчасць рускіх і беларускіх кампазітараў.

Аўтар прац: «Варыяцыйнасць у опернай творчасці М. І. Глінкі» (1966), «Новыя тэндэнцыі ў развіцці беларускага музычнага мастацтва: (Канец 50-х — першая палова 70-х гг.)» (1981). Сааўтар «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыі беларускай музыкі» (М., 1976) і інш. Складальнік кніг «З гісторыі музыказнаўства ў Беларусі: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 1932—1992» (2002), складальнік і рэдактар навукова-даследчы зборнікаў «Пытанні музыказнаўства» (1981), «Даследаванні пра музыку» (1985), метадычных дапаможнікаў, праграм для дзіцячых музычных школ, ВНУ.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
Катэгорыя·Музыказнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кампазітараў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжнім Ноўгарадзе