wd wp Пошук:

Васіль Шуйскі

Васі́ль Шу́йскі (пры ўступленні на прастол Васі́ль IV Іаа́навіч) (1552 — 12 верасня 1612) — цар і вялікі князь усяе Русі з 1606 па 1610. Сын князя Івана Андрэевіча Шуйскага.

Біяграфія да ўзыходжання на царства

Баярын і кіраўнік Маскоўскай суднай палаты з 1584 года. Рында з вялікім саадакам у паходах 1574, 1576, 1577 і 1579. Ваявода Вялікага палка ў паходзе да Серпухава летам 1581 года. Ваявода Вялікага палка ў паходзе да Ноўгарада ў ліпені 1582 года пры браце Андрэі. Ваявода палка правай рукі ў паходзе да Серпухава ў красавіку 1583 года. Ваявода смаленскі ў 15851587. Па невядомых прычынах быў у недоўгачасовай ссылцы ў 1586 годзе.

Падчас пераследу Шуйскіх Гадуновым з 1587 знаходзіўся ў ссылцы ў Галічы. У 1591 Гадуноў, ужо не бачачы небяспекі ад Шуйскіх, вяртае іх у Маскву. З тых часоў Шуйскія ў цэлым паводзілі сябе лаяльна.

У 1591 вёў следства па справе царэвіча Дзмітрыя. Быў пад строгім наглядам Гадунова, Шуйскі прызнаў прычынай смерці царэвіча самазабойства, няшчасны выпадак. З гэтага жа года ізноў уведзены ў Баярскую думу. Пасля гэтага быў ваяводай наўгародскім. Першы ваявода палка правай рукі ў войскі Мсціслаўскага ў Крымскім паходзе да Серпухава 1598.

Са студзеня 1605 прызначаны ваяводай палка правай рукі ў паходзе супраць Ілжэдзмітрыя і ў бітве пад Дабрынічамі атрымаў перамогу. Аднак, не моцна жадаючы перамогі Гадунова, бяздзейнасцю даў узмацніцца самазванцу.

Пасля падзення Гадунова спрабаваў ажыццявіць пераварот, аднак быў арыштаваны і сасланы разам з братамі. Але Ілжэдзмітрыю неабходна была баярска падтрымка, і ў канцы 1605 года Шуйскія вярнуліся ў Маскву.

Падчас народнага паўстання 17 мая 1606 года Ілжэдзмітрый I быў забіты, а 19 мая група прыхільнікаў Васіля Іванавіча «выгукнула» Шуйскага царом. Быў каранаваны 1 чэрвеня Наўгародскім мітрапалітам Ісідорам “Ісідор, Мітрапаліт Наўгародскі і ўсяго Памор’я)”). Васіль Іванавіч даў крыжацалавальны запіс, які абмяжоўваў яго ўладу. У пачатку чэрвеня ўрад Шуйскага абвясціў Барыса Гадунова забойцам царэвіча Дзмітрыя.

Кіраванне

Прадстаўленне палоннага цара Васіля Шуйскага Сенату і Жыгімонту III у Варшаве 1611

Прыход Шуйскага да ўлады ўзмацніў барацьбу сярод баярства і паміж паўднёвым і сталічным дваранствам, што прывяло да паўстання пад кіраўніцтвам І. Балотнікава. У барацьбе з ім Шуйскі высунуў праграму кансалідацыі ўсіх пластоў класа феадалаў, улічваючы іх інтарэсы ў палітыцы па сялянскім (Укладанне 9 сакавіка 1607), халопскім (указы 16071608), зямельным і фінансавым пытаннях.

Асобныя саступкі ў заканадаўстве аб халопах былі накіраваны на раскол лагера паўстанцаў. Згуртаванне класа феадалаў да вясны 1607 і падтрымка найбуйнейшых гарадоў Паволжа і поўначы дазволілі Шуйскаму ў кастрычніку 1607 разграміць паўстанне. Але ўжо ў жніўні 1607 пачаўся новы этап польскай інтэрвенцыі ў Расіі (Лжэдзмітрый II). Пасля паражэння пад Волхавам (1 мая 1608), урад Шуйскага быў абложаны ў Маскве. Да канца 1608 шматлікія раёны краіны апынуліся пад уладай Лжэдзмітрыя II. У лютым 1609 урад Шуйскага склаў дагавор са Швецыяй, па якім за найманне шведскіх войскаў саступала частку рускай тэрыторыі.

З канца 1608 пачаўся стыхійны народны рух супраць польскіх інтэрвентаў, узначаліць які ўрад Шуйскага (у асобе камандуючага руска-шведскім войскам князя М. В. Скопіна-Шуйскага) здолеў толькі з канца зімы 1609. Да сакавіка 1610 Масква і вялікая частка краіны былі вызвалены. Але яшчэ ў верасні 1609 пачалася адкрытая польская інтэрвенцыя.

Паражэнне войскаў Дзмітрыя Шуйскага пад Клушынам ад войска Жыгімонта III 24 чэрвеня 1610 і паўстанне ў Маскве прывялі да падзення Шуйскага. 17 (27) ліпеня 1610 часткай баярства, сталічнага і правінцыйнага дваранства Васіль IV Іаанавіч быў зрынуты з пасаду і гвалтоўна пастрыжаны ў манахі. У верасні 1610 ён быў выдадзены польскаму гетману Жалкеўскаму, які вывёз яго ў кастрычніку пад Смаленск, а пазней у Польшчу. Памёр у зняволенні ў Гастынскім замку, у 130 вёрстах ад Варшавы.

Шлюбы і дзеці

Зноскі

  1. Vasily (IV) Shuysky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Basili IV de Rússia // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Цары і вялікія князі ўсяе Русі
Катэгорыя·Памерлі 12 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1612 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1552 годзе
Катэгорыя·Шуйскія
Катэгорыя·Шуйскія
Катэгорыя·Манархі, сілком пастрыжаныя ў манахі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Архангельскім саборы Маскоўскага Крамля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжнім Ноўгарадзе