wd wp Пошук:

Юрый Іванавіч Івашчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Івашчанка. Юрый Іванавіч Івашчанка (нар. 2 чэрвеня 1943, Новасібірск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў галоўным архітэктарам Светлагорска, з 1972 года — старшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў Белдзяржпраекта[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску[1].

Творчасць

Асноўныя працы: вытворчы будынак Аўтарампрампраекта па вул. Чарнышэўскага (1978), жылы дом па вул. Сурганава (1979) у Мінску, 12-павярховыя буйнапанэльныя жылыя дамы па вул. Маскоўскай у Брэсце (1982, з У. П. Пушкіным)[1], жылыя дамы па вуліцах Я. Коласа, Макаёнка, Бурдзейнага, Філімонава ў Мінску[2]. Удзельнічаў у стварэнні Рэспубліканскага каталога індустрыяльных вырабаў, яго базіснай наменклатуры, у распрацоўцы асобных серый буйнапанэльных жылых дамоў; серый 152 5-, 9-павярховых жылых дамоў і блок-секцый для Гомеля (1975—1979, бронзавы медаль ВДНГ СССР, 1985), 90 буйнапанэльных жылых дамоў і блок-секцый для Брэста, Гродна і іншых гарадоў БССР (1975—1980, бронзавы медаль ВДНГ СССР, 1983), у развіцці і ўдасканаленні базавай серыі 90 для малых, сярэдніх, буйных гарадоў БССР (1982—1989, бронзавы медаль ВДНГ СССР, 1986)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны дыпломам I ступені на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе за лепшы праект года (1986)[1]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Иващенко Юрий Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. 1 2 Картина дня: итоги проверки Вооруженных Сил, безвиз для космонавтов и температурный рекорд столетия

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірску
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Светлагорска