wd wp Пошук:

Андрэй Пятровіч Звягінцаў

Андрэ́й Пятро́віч Звя́гінцаў (руск.: Андре́й Петро́вич Звя́гинцев; 6 лютага 1964) — расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Новасібірску. Тамсама ў 1984 годзе скончыў акцёрскі факультэт тэатральнай вучэльні (майстэрня Л. Бялова). У далейшым пераехаў у Маскву, дзе ў 1990 годзе скончыў акцёрскі факультэт ГІТІСа (майстэрня Я. Лазарава).

У далейшым удзельнічаў у тэатральных пастаноўках («Гульня ў класікі» (1993), «Месяц у вёсцы» (1997)), здымаўся ў кіно ў эпізодах. У 2000 дэбютаваў як рэжысёр.

Найбольшую вядомасць атрымаў пасля выхаду фільма «Вяртанне» (2003), які атрымаў дзве кінапрэміі «Ніка», двух «Залатых ільвоў» (як найлепшы фільм і найлепшы рэжысёрскі дэбют), двух «Залатых арлоў».

Быў жанаты з актрысай Ірынаю Грынёвай. Пражылі разам 6 гадоў, пасля чаго разлучыліся.

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2000
кар «Бусідо» (кінаальманах «Чорны пакой») руск.: Бусидорэжысёр, выканаўчы прадзюсар
2000
кар «Obscure» (кінаальманах «Чорны пакой») Obscureрэжысёр, выканаўчы прадзюсар
2000
кар «Выбар» (кінаальманах «Чорны пакой») руск.: Выборрэжысёр, выканаўчы прадзюсар
2003
ф «Вяртанне» руск.: Возвращениерэжысёр
2007
ф «Выгнанне» руск.: Изгнаниерэжысёр, сцэнарыст
2009
кар «Апокрыф» (кінаальманах «New York, I Love You») руск.: Апокрифрэжысёр, сцэнарыст
2011
ф «Алена» руск.: Еленарэжысёр, сцэнарыст
2011
кар «Таямніца» (кінаальманах «Эксперымент 5IVE») руск.: Тайнарэжысёр
2014
ф «Левіяфан» руск.: Левиафанрэжысёр, сцэнарыст
2017
ф «Нелюбоў» руск.: Нелюбовьрэжысёр, сцэнарыст

Узнагароды

Кінапрэмія / Кінафестываль Год Фільм(ы) Катэгорыя Вынік
Канскі кінафестываль[3][4] 2007 «Выгнанне» «Залатая пальмавая галіна» Намінацыя
2011 «Алена» Прэмія «Асаблівы погляд» Намінацыя
2011 «Алена» Праграма «Асаблівы погляд» — Спецыяльны прыз журы Перамога
2014 «Левіяфан» «Залатая пальмавая галіна» Намінацыя
2014 «Левіяфан» «Найлепшы сцэнарый» Перамога
2017 «Нелюбоў» «Залатая пальмавая галіна» Намінацыя
2017 «Нелюбоў» «Прыз журы» Перамога

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132426390 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132426390 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Andrei ZVIAGUINTSEV – Festival de Cannes(англ.) . Праверана 14 сакавіка 2018.(недаступная спасылка)
  4. Andrey ZVYAGINTSEV – Festival de Cannes(англ.) . Праверана 14 сакавіка 2018.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кінарэжысёры Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірску
Катэгорыя·Выпускнікі ДІТМа
Катэгорыя·Сцэнарысты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе