wd wp Пошук:

Станіслаў Нічыпаравіч Князеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Князеў. Станіслаў Нічыпаравіч Князеў (нар.6 лістапада 1948, г. Новасібірск, Расія) — беларускі дзяржаўны дзеяч, юрыст, гісторык. Доктар юрыдычных навук (2005), прафесар права (2001). Генерал-маёр (1994).

Біяграфія

Скончыў Томскае ваеннае вучылішча сувязі (1969). З 1970 года ў органах дзяржаўнай бяспекі. Праходзіў службу ў розных падраздзяленнях ваеннай контрвыведкі Прыкарпацкай ваеннай акругі, групы Савецкіх войскаў у Германіі, удзельнічаў у баявых дзеяннях у Афганістане. Узначальваў Упраўленне ваеннай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996 годзе перайшоў на працу ў Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у 1998—2001 узначальваў яго. Намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (2001), першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001—2003). Рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003—2007), Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО» (2011—2018). Дырэктар Навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 2 верасня 2019 года — загадчык кафедры дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].

Навуковыя інтарэсы: тэорыя кіравання; тэорыя і метадалогія дзяржаўнага кіравання; асновы ідэалогіі; тэорыя і практыка забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Літаратура

Зноскі

  1. https://news.tut.by/society/728092.html
  2. Новы рэктар ФПБэшнага ўніверсітэта пачаў працу з ідэалагічных чыстак
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дактары юрыдычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі ФСБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Начальнікі Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірску
Катэгорыя·Генерал-маёры (Беларусь)
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Рэктары Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА
Катэгорыя·Рэктары Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі