wd wp Пошук:

Андрэй Уладзіміравіч Панін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Панін.

Андрэй Уладзіміравіч Панін (28 мая 1962, Новасібірск — 6 сакавіка 2013, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (1999). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (2001).

Біяграфія

Андрэй Панін нарадзіўся 28 мая 1962 года ў Новасібірску. Праз два гады сям’я пераехала ў Чалябінск. Затым, калі Андрэю было шэсць гадоў, ён пераехаў у Кемерава, дзе і пражыў 16 гадоў.

У Кемерава скончыў Інстытут культуры. Некаторы час прапрацаваў у Мінусінскім тэатры, а затым адправіўся ў Маскву. У 1990 годзе ён скончыў Школу-студыю МХАТ, майстэрня А. Калягіна і стаў акцёрам МХАТ імя А. П. Чэхава. Быў жанаты на актрысе МХАТа Наталлі Рагожкінай. Сярод яго сцэнічных работ ролі ў спектаклях «Тры сястры», «Скупы рыцар», «Жаніцьба», «Смяротны нумар», антрэпрызная пастаноўка «Зіма». Быў заняты ў спектаклях тэатра пад кіраўніцтвам Алега Табакова.

Адну з першых роляў у кіно Андрэй Панін сыграў у фільме «Па прамой». Вядомасць акцёр набыў дзякуючы карцінам «Мама, не гаруй» Максіма Пяжэмскага і «Мама» Дзяніса Еўсцігнеева. Несумнеўным творчым дасягненнем акцёра з’яўляецца ролю крымінальнага аўтарытэта Лёвы Шаламава ў фільме рэжысёра Аляксандра Атанесяна «24 гадзіны». Масавая папулярнасць прыйшла да акцёра пасля тэлесерыяла «Брыгада», дзе ён па-майстэрску сыграў ролю карумпаванага міліцыянера, які пайшоў у глыбокі крымінал пачатку 1990-х. Папулярнасці Паніна спрыяў таксама поспех тэлесерыяла «Каменская».

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #143922386 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Andrej Panin // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірску
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Ніка»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Школы-студыі ММАТ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты авен»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных