wd wp Пошук:

Аляксей Іванавіч Сарокін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сарокін. Аляксей Іванавіч Сарокін (25 лютага 1938, Новасібірск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1963 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў начальнікам участку РБУ ў г.п. Воранава, старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Гроднаграмадзянпраекце, з 1969 года — у Гродзенскім філіяле Белжылпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Гродне.

Творчасць

Дом палітычнай асветы ў Гродне

Асноўныя працы: спартзала ў г. Усолле-Сібірскае (1966), сельгастэхнікум у г. Ашмяны (1968), Дом Саветаў (1968) і Палац культуры (1973) у г.п. Зэльва, псіхлячэбніца ў в. Астроўля Лідскага раёна (1973), Дом палітасветы (1967), жылыя дамы па вул. Кірава, Чапаева, Сацыялістычнай, К. Цэткін (19721979), база «Белабутакгандаль» (1974) у Гродне; у аўтарскім калектыве: будаўнічы тэхнікум (1974), будынак гарсавета народных дэпутатаў (1979) у Гродне, будынкі ЗАГСа і райваенкамата ў Лідзе (1975).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірску
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Зэльвы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Ліды
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Архітэктары Ашмянаў