wd wp Пошук:

Мішкальц

У цэнтры горада
Касцёл
Нацыянальны тэатр

Мі́шкальц (венг.: Miskolc, славацк.: Miškovec, чэшск.: Miškovec, польск.: Miszkolc) — горад на паўночным усходзе Венгрыі. Адміністрацыйны цэнтр медзье Боршад-Абаўй-Земплен. Чацвёрты пасля Будапешта, Дэбрэцэна і Сегеда горад Венгрыі па колькасці жыхароў, налічвае 161 265 чал. (2014). Мішкальц стаіць на рацэ Шая каля падножжа горнага масіва Бюк. Вядомы перш за ўсё як прамысловы цэнтр.

Геаграфія і траспарт

Горад размешчаны на рацэ Сінве, каля яе ўпадзення ў Шая, за 175 км на паўночны ўсход ад Будапешта. Мішкальц звязаны з Будапештам аўтатрасай і чыгуначнай магістраллю. Звычайныя чыгуначныя цягнікі праязджаюць адлегласць паміж гарадамі ў сярэднім за 2-2,5 гадзіны; хуткасныя экспрэсы за 1 гадзіну 40 хвілін. Чыгункі вядуць таксама ў бок славацкіх Кошыцаў і Ньірэдзьхазы, аўтамабільныя дарогі — на Кошыцы і Дэбрэцэн.

Гарадскі транспарт складаецца з 45 аўтобусных ліній і двух трамвайных.

Каля горада ёсць невялікі аэрапорт, але для перавозкі пасажыраў ён не выкарыстоўваецца.

Гісторыя

крэпасць Дзьяшдзьёр і помнік каралю Людовіку

Паселішча на месцы Мішкальца існуе з часоў палеаліту, згодна з вынікамі раскопак людзі жылі тут каля 70 000 гадоў таму (Селецкая пячора, якая знаходзіцца на ўзгорку Аваш, і ў якой жылі старажытныя людзі, дала назву селецкай культуры). Да рымскага заваявання тут жылі кельцкія плямёны, пасля распаду імперыі рэгіён падзяліў лёс усёй сучаснай Венгрыі — яго насялялі авары, славяне, а з IX стагоддзя — венгры.

У 1364 годзе кароль Людовік Венгерскі надаў Мішкальцу статус горада. У яго ж праўленне была пабудавана крэпасць Дзьяшдзьёр, якая ў той час знаходзілася каля горада, а цяпер у яго межах.

У 1544 годзе Мішкальц быў спалены туркамі, поўнасцю горад быў вызвалены толькі ў канцы XVII стагоддзя. У пачатку XVIII стагоддзя Мішкальц быў адным з цэнтраў антыгабсбургскай вайны пад кіраўніцтвам Ферэнца Ракацы. У 1707 годзе імперскае войска захапіла горад, цалкам яго спаліла і ўзарвала муры крэпасці.

У XVIII—XIX стагоддзях горад паступова аднаўляўся і развіваўся. У гэты перыяд у горадзе таксама стала развівацца прамысловасць, першыя печы для выплаўкі чыгуна былі пабудаваны ў 1770-я гады. Да пачатку мінулага стагоддзя горад зрабіўся аднім з галоўных індустрыяльных цэнтраў Венгрыі, цэнтрам металургіі і цяжкага машынабудавання краіны.

Пасля завяршэння сацыялістычнай эпохі ў 1990-я гады прамысловасць горада зведала цяжкі і працяглы крызіс, шмат у чым не пераадолены і цяпер. Крызіс выклікаў адток працоўнага насельніцтва з горада, і ў выніку, рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва: з 211 тысяч чалавек у 1985 годзе да 178 тысяч у 2004.

Эканоміка

У 80-х гадах XX стагоддзя каля 2/3 ад насельніцтва горада працавала ў металургіі і цяжкім машынабудаванні. Падчас эканамічнага крызісу была закрыта большая частка прадпрыемстваў, што выклікала масавае беспрацоўе. Да сярэдзіны першага дзесяцігоддзя XXI стагоддзя крызіс быў у асноўным пераадолены шляхам развіцця малога бізнесу, а таксама рэканструкцыі старых савецкіх прадпрыемстваў на сучаснай аснове.

Спорт

У Мішкальцы базуецца футбольны клуб «Дзьяшдзьёр» (таксама быў вядомы як ВТК). У 1978 годзе ён стаў бронзавым прызёрам нацыянальнага першынства, двойчы, у 1977 і 1980 выйграваў кубак краіны.

У 2009 годзе Мішкальц прыймаў чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні.

Славутыя мясціны

Вядомыя ўраджэнцы

Гарады-пабрацімы

Літаратура

  1. https://www.burgas.bg/bg/pobratimeni-gradove-1
  2. https://www.tampere.fi/en/organisation/international-affairs/twin-cities
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Гарады Венгрыі
Катэгорыя·Мішкальц
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных