wd wp Пошук:

Кліўленд

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кліўленд (значэнні).

Кліўленд (англ.: Cleveland) — горад у Злучаных Штатах Амерыкі, у штаце Агая. Галоўны горад акругі Каяхога (анг. Cuyahoga), другі па велічыні горад штата Агая. Размешчаны на паўднёвым беразе возера Эры, на рацэ Каяхога, прыблізна за 100 км на захад ад мяжы са штатам Пенсільванія.

Гісторыя

Заснаваны ў 1796 годзе і названы ад імя генерала Мозеса Кліўленда (Moses Cleaveland), але ў выніку памылкі друку ў мясцовай газеце літара «а» ў назве горада была прапушчана. Так паўстала назва горада.

Горад стаў прамысловым цэнтрам з разгалінаванай сеткай каналаў і чыгунак. Нягледзячы на тое, што заняпад цяжкай прамысловасці нанёс цяжкі ўдар гораду, Кліўленду ўдалося дыверсіфікаваць сваю эканоміку. Цяпер горад развівае фінансавыя, страхавыя і медыцынскія паслугі. Кліўленд займае адно з першых месцаў у краіне па якасці аказваемых медыцынскіх паслуг.

Насельніцтва

Дэмаграфічныя дадзеныя

Па дадзеных перапісу 2000 года насельніцтва горада склала 478.403 чалавека. Па гэтым паказчыку Кліўленд займае 2-е месца ў штаце Агая і 33-е месца па краіне ў цэлым. Насельніцтва Кліўленда з усімі прыгарадамі складае 2.250.871 чалавек. Па гэтым паказчыку Кліўленд займае першае месца ў штаце Агая і 23-е месца па краіне ў цэлым.

Рускі праваслаўны кафедральны сабор св. Хвядоса, Кліўленд.
Памятны знак на могілках Рыверсайд.

Рэлігія

У горадзе знаходзіцца царква Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. На могілках Рыверсайд, дзе пахаваны Аўген Каханоўскі (1912—1987), Іна Рытар (1906—1997), Сяргей Карніловіч (1928—1993)[2] і іншыя беларусы, пастаўлены памятны знак у гонар Абраза Маці Божай Жыровіцкай.

Спорт

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гарады-пабрацімы

У Кліўленда 20 гарадоў-пабрацімаў[3]:

Зноскі

  1. 1 2 Ralph J., Nikischer T., Hudson Institute of Mineralogy Mindat.org: The Mineral and Locality Database — [Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  2. Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
  3. Інфармацыя з сайта Sister Cities International, Inc. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Гарады Агая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кліўленд
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1796 годзе
Катэгорыя·Гарады на Вялікіх азёрах