wd wp Пошук:

Веча

«Пскоўскае веча» (В. М. Васняцоў)

Ве́ча (ад старажытнаслав. вет — рада) — народны сход у старажытнарускіх гарадах.

Збіралася па неабходнасці ці па ініцыятыве князя. У ХІ — ХІІ стст. у гарадах веча адыгрывала вялікую ролю ў дзяржаўным жыцці. Яно вырашала найбольш вострыя палітычныя і эканамічныя пытанні, магло абвяшчаць вайну ці заключаць мірнае пагадненне, прымаць ці выганяць князя, вырашаць складаныя і заблытаныя судзебныя справы. Удзел у вечы прымалі толькі дарослыя мужчыны, здольныя насіць зброю. Пастановы адбіраліся крыкам. Магчыма, што ў некаторых буйных гарадах веча праіснавала да XIV — XVI стст.

На Беларусі пасля прыняцця Магдэбургскага права было заменена на іншыя органы гарадскога самакіравання[Крыніца?].

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Народныя сходы
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Кіеўская Русь