wd wp Пошук:

Харугва

Харугва — адмысловы сцяг:

Харугва — арганізацыйна-тактычная вайсковая адзінка рыцарскага войска ў сярэдневяковых ВКЛ і Польшчы. Існавалі харугвы земскія (складаліся з рыцарства пэўнай зямлі), родавыя (аб’ядноўвалі прадстаўнікоў аднаго роду) і надворныя, што выконвалі ролю гвардыі манархаў і магнатаў. У 16 стагоддзі ў шляхецкай кавалерыі харугвай называлі роту (звычайна складалася са 100-200 чалавек на чале з ротмістрам). У харугву ўваходзілі кап’ёўшчыкі і стральцы; пазней з’явіліся харугвы гусарскія, панцырныя, пяцігорскія, лёгкія. У 16-17 стагоддзях харугвай часам называлі пяхотныя роты венгерскага і польскага тыпу.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Гісторыя