wd wp Пошук:

Чыстапаль

Чыстапаль[2] (руск.: Чистополь, татар.: Чистай) — горад (з 1781) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чыстапальскага раёна Татарстана. Насельніцтва 62,2 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 18 стагоддзі.

Горад размешчаны на левым беразе ракі Кама (Куйбышаўскае вадасховішча), за 125 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Нурлат (лінія Ульянаўск-Уфа), за 135 км ад Казані.

3аводы — гадзінікавы («Усход»), суднарамонтны, «Аўтаспецабсталяванне», аўтарамонтны, дрэваапрацоўчы камбінат, мэблевая фабрыка. Прадпрыемствы лёгкай (швейная, трыкатажная, абутковая фабрыкі) і харчовы (лікёра-гарэлачны завод, кандытарская фабрыка, рыбазавод, мясакамбінат, малочны камбінат, хлебазавод) прамысловасці.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. Напісанне паводле карты ТатарстанаБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  3. Сайт бялагічнага факультэта (руск.)  // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Татарстана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Чыстапаль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара