wd wp Пошук:

Угранскі раён

Угранскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на ўсходзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Угра.

Геаграфія

Мяжуе на паўночным усходзе з Цёмкінскім, на поўначы з Вяземскім, на захадзе з Дарагабужскім, на паўднёвым захадзе з Ельнінскім раёнамі Смаленскай вобласці. На поўдні, паўднёвым усходзе і ўсходзе мяжуе з Юхнаўскім раёнам Калужскай вобласці. Плошча тэрыторыі — 2900 км².

Раён размешчаны на Угранскай нізіне. Рэкі: Угра, Ужрэпт, Варона, Раслаўка, Гардота, Сігоса і інш. Шмат балот. Глебы ў раёне дзярнова-слаба-, сярэдне- і моцнападзолістыя. Лясы займаюць 67,5 % тэрыторыі, пераважна хваёвыя.

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Угранскі раён
Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці