wd wp Пошук:

Канстанцін Аляксандравіч Мулер

Канстанцін Аляксандравіч Му́лер (руск.: Константин Александрович Муллер; 5 ліпеня 1905, Санкт-Пецярбург — 15 красавіка 1993, Масква, Расія) — савецкі артыст балета, балетмайстар

, балетны педагог

. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956).

Біяграфія

Скончыў у 1926 годзе Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча. У 1926—1946 (з перапынкам) і 1960—1973 гадах працаваў у розных тэатрах, у тым ліку ў 1931—1937 гадах у Вялікім тэатры ў Маскве. У 1937—1941 гадах саліст і балетмайстар, у 1946—1960 гадах галоўны балетмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

У 1960—1963 гадах балетмайстар тэатраў Казані, Данецка, Львова, Кішынёва. У 1963—1971 гадах балетмайстар Варонежскага тэатра оперы і балета. Займаўся педагагічнай дзейнасцю. Памёр 15 красавіка 1993 года ў Маскве.

Творчасць

На беларускай сцэне з вялікай эмацыянальнасцю выканаў партыі Зігфрыда («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Вацлава («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Базіля («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Раба («Карсар(руск.) бел.» А. Адана).

Як балетмайстра яго вылучалі музыкальнасць, імкненне да драматычнай апраўданасці харэаграфічнага вырашэння, што найбольш рэалізавана ў беларускіх балетах «Князь-возера» В. Залатарова (1949, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1950), «Салавей» М. Крошнера (1950), «Падстаўная нявеста» Г. Вагнера (1958); у класічным і сучасным рэпертуары: «Марная засцярога(руск.) бел.» П. Л. Гертэля (1938 і 1959), «Дон Кіхот» (1941, 1946), «Лебядзінае возера» (1938), «Спячая прыгажуня(руск.) бел.» (1954), «Шчаўкунок» (1956) Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок(руск.) бел.» Ц. Пуні і «Бахчысарайскі фантан» (абодва 1949), «Доктар Айбаліт» І. Марозава(руск.) бел. (1951).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Балетмайстры паводле алфавіта
Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Вікіпедыя:Кінематаграфісты без IMDb
Балетмайстры СССР
Памерлі 15 красавіка
Балетныя педагогі СССР
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Нарадзіліся ў 1905 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
Члены КПСС
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Артысты балета XX стагоддзя
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Балетныя педагогі паводле алфавіта
Постаці Варонежскага тэатра оперы і балета
Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Артысты балета СССР
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Артысты балета паводле алфавіта
Балетныя педагогі XX стагоддзя
Нарадзіліся 5 ліпеня
Балетмайстры XX стагоддзя
Асобы
Памерлі ў 1993 годзе
Артысты балета Вялікага тэатра
Памерлі ў Маскве