wd wp Пошук:

Людміла Раманаўна Ганестава

Людміла Раманаўна Ганестава (18 ліпеня 1923, Калышкі, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 16 лістапада 2009) — беларуская артыстка оперы. Заслужаная артыстка Беларусі (1964).

Біяграфія

У гады вайны сувязіст штаба 2-й паветранай арміі. Скончыла Беларускую кансерваторыю (1955, клас Вольгі Несцярэнка). З 1949 г. артыстка хору Беларускага радыё, у 1957—1980 гг. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

У операх беларускіх кампазітараў стварыла яркія вобразы Марысі («Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Аксаны («Калі ападае лісце» Ю. Семянякі). Яе творчай індывідуальнасці найбольш блізкія былі партыі драматычнага і трагедыйнага плана ў класічных операх.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Сапрана
Нарадзіліся ў 1923 годзе
Асобы
Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Памерлі ў 2009 годзе
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Памерлі 16 лістапада
Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
Нарадзіліся 18 ліпеня
Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
Вікіпедыя:Кінематаграфісты без IMDb