wd wp Пошук:

Барбара Іванаўна Вержбаловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вержбаловіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вербіч.

Магіла Барбары Вержбаловіч

Барбара Іванаўна Вержбаловіч (Вербіч, Ганчарэнка; 13 снежня 1901 — 8 студзеня 1967) — беларуская оперная і канцэртная спявачка (мецца-сапрана).

Біяграфія

Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1933), Беларускую кансерваторыю (1938, клас Ніны Панінай). У 1939—1941 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, стварыла вобразы ў нацыянальных спектаклях «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага (Матка), «Кветка шчасця» А. Туранкова (Ведзьма), а таксама ў класічных операх. У час нацысцкай акупацыі Беларусі жыла ў Мінску, выступала як оперная і эстрадная спявачка ў Мінскім гарадскім тэатры, у 1943 выканала партыю Свацці ў оперы «Лясное возера» М. Шчаглова-Куліковіча. 3 чэрвеня 1944 у эміграцыі ў Германіі, працавала ў тэатральнай групе «Жыве Беларусь» (пазней назывыалася Беларускі тэатр эстрады). 3 1950 у ЗША, канцэртная спявачка, адна з актывістак і кіраўнікоў беларускага жаночага руху ў ЗША. Пазней у Мюнхене, з 1954 працавала сакратаром, дыктарам у беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», запісала некалькі грампласцінак.

Пахавана ў Мюнхене на могілках Вестфрыдгоф[1].

Зноскі

  1. Нашыя могілкі. Альбом // Запісы БІНіМ № 27. – Нью-Ёрк - Мінск: 2004. – 232 с., 21см. – С. 224-240.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Вестфрыдгоф
Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Музыканты паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1901 годзе
Памерлі 8 студзеня
Асобы
Нарадзіліся 13 снежня
Памерлі ў 1967 годзе
Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі