wd wp Пошук:

Сямён Уладзіміравіч Дрэчын

Сямён Уладзіміравіч (Вульфавіч) Дрэ́чын (6 студзеня 1915, Мінск — 1 жніўня 1993) — беларускі артыст балета, балетмайстар. Народны артыст Беларускай ССР (1954). Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1950).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску ў яўрэйскай сям’і музыкантаў Вульфа і Эсфір Іосіфаўны Дрэчыных.

Скончыў у 1933 годзе Беларускую студыю оперы і балета. У 1933—1941 і 1944—1959 саліст, адначасова ў 1950—1959 гадах балетмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Працаваў у 1942—1944, 1959—1964 і 1980—1990 гадах у Расіі, Малдове, ва Украіне. 3 1971 года мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага ансамбля танца, з 1973 года балетмайстар Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі.

Творчасць

Першы вядучы танцоўшчык на беларускай сцэне. Выканальніцкую манеру Дрэчына вызначалі мужнасць і драматычная экспрэсіўнасць танца, музыкальнасць, высокі артыстызм у вырашэнні пластычных вобразаў, абаяльнасць, сцэнічны тэмперамент. Выконваў партыі гераічныя, лірыка-драматычныя, характарныя: Сымон («Салавей» М. Крошнера), Васіль, Янка («Князь-возера», «Паламяныя сэрцы» В. Залатарова), Гірэй («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага) і інш. Сярод пастановак: балеты «Іспанскае капрычыа» на музыку М. Рымскага-Корсакава (1949), «Эсмеральда[ru]» Ц. Пуні (1951), танцы ў операх «Шукальнікі жэмчугу[ru]» Ж. Бізэ (1957), «Зорка Венера» Ю. Семянякі (1970), фальклорныя праграмы («Вянок беларускіх народных танцаў», «Купальская ноч», «Янка», «Лявоніха»), кампазіныі «Хатынь», «У Белавежскай пушчы», спектаклі «Паўлінка» Ю. Семянякі (1973), «Несцерка» Р. Суруса, рэвю-мюзікл «Вакол кахання» (1991) і інш.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 14 лютага 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Артысты балета XX стагоддзя
Постаці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
Народныя артысты Беларускай ССР
Нарадзіліся ў Мінску
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Асобы
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Памерлі ў 1993 годзе
Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Кінематаграфісты без IMDb
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Балетмайстры XX стагоддзя
Артысты балета Беларусі
Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Памерлі ў Мінску
Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Балетмайстры СССР
Артысты балета СССР
Нарадзіліся ў 1915 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі 1 жніўня
Нарадзіліся 6 студзеня
Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў