wd wp Пошук:

Павел Васілевіч Масленікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Масленікаў.

Па́вел Васі́левіч Ма́сленікаў (14 лютага 1914, в. Нізкая Вуліца, Магілёўскі павет, Магілёўская губерня — 6 верасня 1995) — беларускі мастак, жывапісец, мастацтвазнаўца, педагог. Народны мастак Беларусі (1994).

Біяграфія

Нарадзіўся 14 лютага 1914 года ў вёсцы Нізкая Вуліца Магілёўскай губерні. Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1938) і Інстытут жывапісу, скульптуры, архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе (1953). У 1953—1957 гадах — вучыўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі Навук БССР без адрыву ад вытворчасці.

З 1938 года працаваў у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі.

У 19411945 гадах удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. З 1946 па 1960 гады Масленікаў працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у Беларускім дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Аформіў спектаклі: у тэатры оперы і балета «Трыльбі» А. Юрасоўскага (1940), «Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева і «Прададзеная нявеста» Б. Сметаны (1949), «Салавей» М. Крошнера і «Дэман[ru]» А. Рубінштэйна (1950), «Паяцы» Р. Леанкавалы і «Запарожац за Дунаем» С. Гулак-Арцямоўскага (1951), «Іаланта» П. Чайкоўскага і «Страшны двор» С. Манюшкі (1952), «Маладая гвардыя» Ю. Мейтуса (1954), «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага (1957), «Яснае світанне» А. Туранкова (1958), «Джаконда» А. Панкелі (1962) і інш[2].

У Беларускім тэатры імя Я. Купалы: «Цудоўны скарб» П. Малярэўскага (1949), «Шчасце паэта» В. Віткі (1959), «Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча (1954)[2].

З 1960 па 1964 год займаў пасаду рэктара Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. У 1965—1967 кіраваў майстэрняй тэатральных мастакоў БДТМІ.

З 1967 па 1979 г. — загадчык кафедры мастацкага афармлення тканін і вырабаў з іх.

Займаўся афармленнем спектакляў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы.

Аўтар пейзажаў: «Жнівень» (1953), «Хвоі» (1956), «Перад цвіценнем» (1957), «Золата бярозы» (1959), «Пачатак вясны» (1961), «Беларускі пейзаж» i «На ўскраіне Мінскай» (1963), «Над возерам» i «Абуджэнне» (1969), «Азёрны край» (1970), «На Вячы» (1971), серыі «Па родным краі» i «Алтайскі цыкл» (1972), «На раўнінах Палесся» (1980) і іншыя. Аўтар манаграфіі «Беларускі савецкі тэматычны жывапіс» (1962), артыкула па мастацтве Беларусі для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 8, 1977); адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 4—6, 1990—1994).

У 1978 годзе выйшаў на пенсію.

У 1994 годзе ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі адкрыта карцінная галерея П. В. Масленікава, з 1997 года музей носіць імя мастака, побач з музеем усталяваны яго бюст працы скульптара У. Лятуна.

Памёр 6 верасня 1995 года ў вёсцы Княжыцы Гарадзецкага сельсавета Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Сям’я

Узнагароды і прэміі

Галерэя

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Масленікаў Павел Васілевіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (31):
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Памерлі 6 верасня
Постаці Магілёва
Члены Саюза мастакоў Беларусі
Асобы на марках
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Члены Саюза мастакоў БССР
Кандыдаты мастацтвазнаўства
Члены КПСС
Мастакі Беларусі
Мастакі паводле алфавіта
Педагогі
Рэктары Беларускай акадэміі мастацтваў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мастакі СССР
Нарадзіліся ў Магілёўскім павеце (Магілёўская губерня)
Мастацтвазнаўцы Беларусі
Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Асобы на манетах
Мастацтвазнаўцы СССР
Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
Народныя мастакі Беларусі
Памерлі ў Шклоўскім раёне
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Памерлі ў 1995 годзе
Асобы
Нарадзіліся ў 1914 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Нарадзіліся 14 лютага